Знайсці
13.07.2023 / 09:326РусŁacБел

Аб'яднаны пераходны кабінет пасмяротна ўзнагародзіў Алеся Пушкіна медалём «Гонар і годнасць»

Медалём «Гонар і годнасць» ад імя беларускага народа адзначаюцца асобы, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі.

Фота: АПК

Як адзначаецца ў пастанове, Алесь Мікалаевіч Пушкін — вядомы беларускі жывапісец-нонканфарміст, выбітны беларускі патрыёт з выразнай грамадзянскай пазіцыяй, чалавек няскоранага духу, «які ўсё сваё жыццё аддаў Радзіме і беларускай мове» і які «страціў жыццё, будучы закладнікам рэжыму падчас зняволення ў турме».

Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы. 

Як стала вядома, у яго была прабадная язва, яму своечасова не дапамаглі ў турме.

Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 года і праз год асудзілі на пяць гадоў калоніі па абвінавачванні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК) і распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК). Спачатку пакаранне адбываў у івацэвіцкай калоніі, а потым быў пераведзены на турэмны рэжым у Гродне.

У яго засталіся чацвёра дзяцей.

Сёння ў Бабры праходзіць развітанне з мастаком.

А 10-й у двары дома па вул. Горная, 4 пачнецца развітанне. Потым паніхіда ў 12:30. Пахаванне ў 13:30.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
0
1
Пятрусь /адказаць/
13.07.2023
Петра, трудно понять когда орден Франциска Скорины вручается российскому попсовику-затейнику.
4
даведка/адказаць/
13.07.2023
Светлана Тихановскоя из личной скромности награждает наградами не от своего имени, а от имени народа...
2
ПЕТРА/адказаць/
13.07.2023
Пятрусь , Орден Скарины был учреждён с соблюдением необходимых формальности и его не запятнает нынешнея пошлость. Как, скажем, и орден Почётного Легиона во Франции. Орден сраму не имеет. А вот значки оппозиционеров-приспособленцев не имеют абсолютно никакой значимости. Это та же пошлость и скудоумие. Вот премия имени Алеся для молодых талантов была бы уместно. Но эти проходимцы, по моему мнению, за сломанный цент готовы горло перегрызть. И грызут ...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера