Знайсці
25.05.2024 / 23:4023РусŁacБел

«Амерыканцы сказалі Расіі, што знішчаць усе расійскія ваенныя аб'екты ва Украіне, калі Пуцін рашыцца на прымяненне ядзернай зброі»

Польшча таксама падтрымала права Украіны наносіць удары па ваенных цэлях унутры Расіі.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: Maxym Marusenko / NurPhoto via Getty Images

Міністр замежных спраў Польшчы даў інтэрв'ю The Guardian пасля вяртання з сустрэчы ў Берліне з міністрамі замежных спраў Францыі і Германіі ў фармаце так званага Веймарскага трохкутніка — групоўкі, якая цяпер разглядаецца як новы палітычны цэнтр ЕС.

НАТА паразіць усе ваенныя аб'екты Расіі ва Украіне, калі Уладзімір Пуцін вырашыцца на прымяненне ядзернай зброі, заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі ў інтэрв'ю. Пры гэтым ён скептычна паставіўся да магчымага ядзернага ўдару з боку Расіі, адзначыўшы, што расійскі бок аб наступствах папярэдзілі ЗША.

«Амерыканцы сказалі рускім, што калі вы ўжывяце ядзерную зброю, нават калі ніхто пры гэтым не загіне, мы паразім усе вашыя аб'екты ва Украіне звычайнай зброяй, мы знішчым іх усе», — паведаміў дыпламат.

На думку Сікорскага, перасцярогі з боку ЗША — не пустыя словы. Міністр таксама нагадаў, што ад ужывання ядзернай зброі Расію раней перасцераглі Кітай і Індыя.

«Гэта не дзіцячыя гульні. Таму што калі табу [на выкарыстанне ядзернай зброі] будзе парушана, як і забарона на сілавую змену меж, Кітай ведае, што Японія і Карэя звернуцца да ядзернай зброі», — сказаў ён.

Таксама ў інтэрв'ю кіраўнік МЗС заявіў, што Польшча падтрымлівае права Украіны наносіць удары па ваенных цэлях унутры Расіі, сцвярджаючы, што Захад павінен спыніць увесь час абмяжоўваць сябе ў падтрымцы Украіны.

Радаслаў Сікорскі таксама заклікаў адмовіцца ад прынцыпу аднагалосся пры прыняцці санкцый і стварыць механізаваную брыгаду ЕС у складзе 5000 чалавек.

Акрамя гэтага, Сікорскі заявіў, што Польшча гатова падтрымаць агульнаеўрапейскую схему па стымуляванні ўкраінскіх ухілістаў вярнуцца на радзіму:

«Украіна павінна сказаць нам, што яна хоча, каб мы рабілі з яе грамадзянамі. У што я абсалютна не веру, дык гэта ў тое, што ў чалавека ёсць права на атрыманне сацыяльнага забеспячэння за ўхіленне ад прызыву. Тыя людзі, якія змагаюцца на фронце, таксама маюць правы чалавека».

Ён сказаў, што любая схема абмежавання дапамог павінна быць агульнаеўрапейскай, інакш тыя, хто пазбягае прызыву, пачнуць выбіраць краіны з найбольш выгаднымі для сябе ўмовамі.

Чытайце таксама:

«Абсалютна шакуючы выпадак». Кіраўнік МЗС Польшчы пракаментаваў намер польскага суддзі прасіць палітычны прытулак у Беларусі

«Крым, Львоў, Валынь — гэта Украіна». Сікорскі пракаментаваў закіды прапаганды, нібыта Польшча хоча анексаваць землі Украіны

Ці ўвядзе НАТА ва Украіну свае войскі? Меркаванні заходніх экспертаў

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
66
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
6
2
Ерома/адказаць/
26.05.2024
Ясь, я угараю с такіх інфанцыльных клоунав с децкімі мазгамі каторыя вабшчэ із памперсав не вылазіют 
4
Жэстачайшая рэальнасть/адказаць/
26.05.2024
Гугл транслэйт, они так хотели в Европу - вот и получили, правда чуть-чуть не то, на что расчитывали, глупыши.
1
Максим Дизайнер/адказаць/
27.05.2024
Если успеют. Ыыы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930