Знайсці
25.05.2024 / 19:4918ŁacБел

Саннікаў: Вік праводзіў у Беларусі інтарэсы Германіі і Расіі, але ніяк не Беларусі

Беларускі палітык выказаўся на смерць экс-кіраўніка місіі АБСЕ ў Мінску, абвінаваціўшы яго ў спрыянні рэжыму Лукашэнкі.

Ханс-Георг Вік у 2001 годзе. Фота: osce.org

Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў у сваім фэйсбуку крайне негатыўна ацаніў дзейнасць у Беларусі памерлага нямецкага дыпламата Ханса-Георга Віка.

«Пайшла значная фігура беларускай палітычнай сцэны. Менавіта беларускай, таму што найважнейшы перыяд пры канцы лёту яго міжнароднай кар'еры быў звязаны з Беларуссю.

Многія станоўча ацэньваюць яго працу ў Беларусі ў якасці кіраўніка кансультатыўна-назіральнай місіі АБСЕ ў 1998-2001 гг. Маўляў, стараўся, але нічога не змог зрабіць супраць зверскага рэжыму.

У мяне іншае меркаванне.

Ханс-Георг Вік быў актыўным будаўніком гэтага рэжыму. Менавіта ён заклаў асновы міжнароднага прызнання Лукашэнку, нягледзячы на відавочныя злачынствы рэжыму.

Ён актыўна разбураў любыя спробы аб'яднання і ўзгодненых дзеянняў апазіцыі. Ён праводзіў у Беларусі інтарэсы Германіі і Расіі, але ніяк не Беларусі. Ён умела садзейнічаў утойванню палітычных забойстваў 1999-2000 гг.

Пасля Вік дастаткова прынцыпова крытыкаваў рэжым Лукашэнкі і яго дзейнасць, але ўжо не маючы магчымасці на штосьці ўплываць.

Так сотні былых дыпламатаў і палітыкаў раптам бачаць пасля завяршэння сваёй кар'еры, падчас якой яны рабілі ўсё, каб Лукашэнку было добра, а Беларусі дрэнна.

Гэта не скончылася і дагэтуль», — напісаў беларускі палітык. 

Чытайце таксама:

Памёр Ханс-Георг Вік, які на стыку стагоддзяў спрабаваў аб'яднаць беларускую апазіцыю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
0
Абменны фонд /адказаць/
26.05.2024
ром, ты б хоць людзей пашкадаваў, троль лукашысцкі. Няхай табе вернецца тое, што яны перажылі
1
Доброе утро/адказаць/
26.05.2024
Зенон об этом давно говорил. Проснулся Санек.
0
Раз в 100 лет и котлетчик дело говорит/адказаць/
26.05.2024
Абармот , не уважаю Санникова, но здесь он, на удивление, прав.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930