Знайсці
25.05.2024 / 15:388РусŁacБел

Пуцін можа мабілізаваць на вайну Узброеныя сілы Беларусі — Фрыдман

Палітычны аналітык распавёў пра дылему, якая стаіць сёння перад Пуціным. Чым яна пагражае беларусам?

Беларускія салдаты. Фота: Міністэрства абароны Беларусі

Сваім бачаннем сітуацыі ён падзяліўся з нямецкі выданнем Frankfurter Allgemeine Zeitung, перадае выданне UDF.name.

«У распараджэнне Frankfurter Allgemeine Zeitung патрапілі аналітычныя ацэнкі экспертаў «заходніх спецслужбаў», якія прадракаюць Украіне ў 2024 годзе далейшую страту тэрыторый. Падкрэсліваецца, што УСУ тактычна адступаюць, захоўваючы жыцці вайскоўцаў. Расія такім чынам будзе прасоўвацца ўсё глыбей і глыбей, але прарыў фронту і сур'ёзныя стратэгічныя поспехі не чакаюцца.

Гэтыя ацэнкі супадаюць з інфармацыяй з «расійскіх крыніц», якія днямі апублікавалі Financial Times і Reuters.

З іх вынікае, што перад Пуціным стаіць дылема: з тымі сіламі, якія ў яго ёсць на гэты момант, ён можа павольна прасоўвацца ва Украіне, але не дасягне сваіх канчатковых мэтаў. Для гэтага неабходная мабілізацыя, якую Financial Times чакае да канца 2024 года і якая можа абярнуцца дадатковымі турбуленцыямі, якіх расійскія ўлады, паводле інфармацыі Reuters, хацелі б хутчэй пазбегнуць.

Удалы момант для мабілізацыі расійскія ўлады ўжо выпусцілі: гэта доўгія месяцы, калі ва Украіну не паступала амерыканская вайсковая дапамога. Але тады ў Пуціна на парадку дня былі «выбары» і бударажыць насельніцтва мабілізацыяй было не з рукі.

Калі Крэмль і пойдзе ў выніку на мабілізацыю, то дзейнічаць будзе напэўна вельмі асцярожна. І ў гэтым выпадку адным з рэсурсаў, які падпадзе пад «мабілізацыю», цалкам могуць стаць Узброеныя сілы Беларусі», — мяркуе палітычны аналітык.

Чытайце таксама:

Пяскоў заявіў, што ў Расіі «няма патрэбы ў мабілізацыі»

Расія можа планаваць маштабны наступ у чатырох абласцях

Грэцыя і Польшча заклікалі стварыць «Жалезны купал» над Еўропай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
10
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
32
1
Чаркашкварка/адказаць/
25.05.2024
Не падтрымалi гандоны беларускi народ у 2020 цяпер вось гiньце за пуцiна.
26.05.2024
Вова з Сашам в Минске какие-то уж очень спокойные были. Вован показушно но вел себя раскованно, видать хотел, чтобы поверили, что в кетае прошло все, как по маслу и в Иране ничего не случилось.
0
Планавалі толькі пернуць, а адмыцца ўжо не ўдасца/адказаць/
26.05.2024
по щелчку пальца, ўжо прыказывалі.. Каб паспець ў Кіеў "за тры дня". Нешта ніхто не кінуўся. Памылка сусветных іефаагенцтваў, што яны даўно і шчыльна сядзяць у Расіі і цалкам адсутнічаюць у Беларусі. Працяглы час назіраюць Расею і могуць рабіць адэкватныя ацэнкі. Пра Беларусь часцяком пішуць маргінальна, бо на стала не маюць тут сваёй разгалінаванай прысутнасці, таму не разумеюць працэсаў. Турбулентнасць у беларускім грамадстве нашмат вышэйшая, нават стрэльбы паляўнічыя пазабіралі ў народа, пра якую выдачу зброі можа ісці гаворка? Раздаць зброю і адаправіць на Украіну гэта толькі папоўніць УСУ. І то быў бы самы спакойны варыянт для служак рэжыму.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930