Знайсці
25.05.2024 / 16:452РусŁacБел

Расія нанесла ўдар па гіпермаркеце ў Харкаве

Ён размешчаны ў спальным раёне. 

Паводле звестак кіраўніка горада Ігара Церахава, снарад патрапіў у будаўнічую краму. Мяркуючы па відэа, гэта гіпермаркет «Эпіцэнтр» на поўдні горада.

Церахаў дадаў паведаміў, што ў гандлёвым цэнтры было шмат людзей, і ў выніку ўдару ёсць вялікая колькасць зніклых без вестак. Два чалавекі загінулі, 11 пацярпелі.

«Суспильне» піша, што на сувязь не выходзяць 15 супрацоўнікаў гіпермаркета.

Паводле словаў кіраўніка Харкаўскай абласной адміністрацыі Алега Сінягубава, расійская авіяцыя скінула дзве карэктавальныя авіябомбы на будаўнічы гіпермаркет. 

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пазней удакладніў, што ў гіпермаркеце маглі знаходзіцца больш за 200 чалавек. Паводле яго звестак, у памяшканні пачаўся пажар плошчай 10 тысяч квадратных метраў.

Зяленскі дадаў, што калі б ва УСУ было дастаткова сродкаў СПА і сучаснай баявой авіяцыі, такія расійскія ўдары сталі б проста немагчымымі – і ў чарговы раз заклікаў лідараў краін-саюзніц узмацніць пастаўкі.

Мэр горада заявіў, што Расія неўзабаве нанесла яшчэ адзін удар па Харкаве — па Цэнтральным парку. Інфармацыі аб ахвярах пакуль няма.

@nashanivanews Беларус, які ваяваў на баку Расіі, загінуў пад Харкавам #лида#нашаніва#беларусь#харьков#войнавукраіне#белорусы#всрб♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Чытайце таксама:

Зяленскі: Страты РФ пры наступе на поўначы Харкаўскай вобласці склалі восем расійскіх вайскоўцаў да аднаго ўкраінца

Расійскі ваенкар прызнаў, што расіяне пад Харкавам перайшлі да абароны

Расіяне сёння нанеслі 15 удараў па Харкаве: загінулі шэсць чалавек, 11 параненых

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
22
2
Блев ота/адказаць/
25.05.2024
Где ООН? Или их во всем мире только ущемленные, несчастные, многострадальные и вечно голодные хамсята беспокоят?
1
Джек Блэк/адказаць/
25.05.2024
Кто "Он"?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930