Знайсці
25.05.2024 / 18:514РусŁacБел

Дашкевічу прыдумалі яшчэ адну крыміналку

Гэта другая за месяц справа, заведзеная супраць палітзняволенага, які мусіў выйсці ў найбліжэйшыя месяцы. 

Зміцер Дашкевіч. Фота: Наша Ніва

Як стала вядома з сацыяльных сетак, Змітра Дашкевіча абвінавацілі па частцы 2 артыкула 411 Крымінальнага кодэкса Беларусі «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Па гэтым артыкуле палітзняволенаму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Змітра Дашкевіча затрымалі ў красавіку 2022 года. Разам з жонкай Настай яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».

Аднак у ліпені 2023 года Зміцер на волю не выйшаў. Яго пакінулі за кратамі нібыта за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. У верасні Змітру Дашкевічу дадалі год строгага рэжыму. 

Па ранейшай справе грамадскаму актывісту Змітру Дашкевічу заставалася адсядзець два месяцы, але ў пачатку мая стала вядома, што на яго завялі новую па артыкуле 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх». 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

За два месяцы да сканчэння тэрміну на Змітра Дашкевіча зноў завялі крымінальную справу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
37
0
Веры! Можам!Пераможам!/адказаць/
26.05.2024
Зьмiцер, трымайся! Бог з табою, а гэтым прамаскальскiм лукафашыстам гарэць у пекле! Жыве Беларусь!
0
Лейцар коркавы/адказаць/
26.05.2024
Вапро, Настассі ці Настулі, ніколі не чуў, каб на вёсцы звалі Насця.
0
Лейцар коркавы/адказаць/
26.05.2024
Няўжо гэты трэш будзе доўжыцца шмат гадоў. Зьмітра асудзілі безпадстаўна, і працягваюць зьдзеквацца. Так званыя судьдзі, у народзе служкі лукашэнкаўскія, ці вы верыце, што дырэктар саўгаса безсьмяротны, будзеце заўсёды пад яго абаронай? Спадзяюся, надыйдзе час, калі адказаць прыйдзецца за гэтыя дуркаватым бесчалавечныя выракі. Што будзеце расказваць?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930