Знайсці
25.05.2024 / 18:343РусŁacБел

З пачатку вайны праз Беларусь праехала 193 тысячы украінцаў

Але гэта не значыць, што яны засталіся ў нас. Абсалютная большасць проста ехала праз Беларусь. Лічбаў, колькі іх засталося ў краіне, няма.

Эвакуацыя мірных жыхароў з Ірпені, 9 сакавіка 2022 г. Фота: АР: Вадзім Гірда

Такі даныя прывёў Пагранічны камітэт Беларусі.

Усяго з 24 лютага 2022 года, моманту пачатку шырокамаштабнага расійскага ўварвання, у Рэспубліку Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбылі 193 134 грамадзяніны Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 15 942, транзітам праз Польшчу — 134 147, праз Літву — 37 960, праз Латвію — 5 085.

Інфаграфіка. Фота: Пагранічны камітэт Беларусі

З пачатку года ў нашу краіну ўехалі 46 642 грамадзяніна Украіны: транзітам праз Польшчу — 36 359, праз Літву — 9 710, праз Латвію — 549, праз Украіну — 24.

Але гэта не значыць, што яны засталіся ў нас. Абсалютная большасць проста ехала праз Беларусь. Лічбаў, колькі іх засталося ў краіне, няма.

Паводле даных Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, агульная колькасць украінскіх бежанцаў складае 6,4 млн чалавек. 6 мільёнаў чалавек знайшлі прытулак у еўрапейскіх краінах, а на долю Беларусі прыпадае 3% украінцаў, якія з'ехалі за мяжу з пачатку вайны.

Чытайце таксама:

Некалькі еўрапейскіх краін збіраюцца ў найбліжэйшыя дні прызнаць Палесцінскую дзяржаву

ААН: Больш за мільён чалавек пакінулі свае дамы ў сектары Газа

Пакістан выганяе афганскіх бежанцаў. 1,7 мільёна чалавек павінны пакінуць краіну за гэты месяц

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
25.05.2024
Цяпер зразумела, чаму Лукашэнка не хвалюецца, што з Беларусі выехала 300 тысяч замяніць. Ёсць народзец, якім можна гэтую дзіру закрыць. 
25.05.2024
CV, по большей части они все в РФ поехали... сейчас особенно после проблем с доками
26.05.2024
CV, свято место пусто не бывает. Вы хотели жить в Европе, живите. Кто-то не хочет там жить, тем более есть вариант отправится на фронт прямиком из Европы. Люди выбирают лучшее для себя в такой ситуации.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930