Знайсці
25.05.2024 / 15:3645РусŁacБел

Памёр Ханс-Георг Вік, які на стыку стагоддзяў спрабаваў аб'яднаць беларускую апазіцыю

Нямецкі дыпламат і разведчык пражыў доўгае і змястоўнае жыццё: 96 гадоў.

Ханс-Георг Вік. Фота: Еўрарадыё

Як стала вядома «Нашай Ніве», памёр Ханс-Георг Вік. Гэта адбылося 15 мая, але вядома стала толькі сёння.

Спадар Вік нарадзіўся 28 сакавіка 1928 года ў Гамбургу. Скончыў Гамбургскі ўніверсітэт (1954), дзе вывучаў права і філасофію. З 1954 па 1993 гады працаваў у Міністэрстве замежных спраў ФРГ. У 1974—1977 гадах быў паслом ФРГ у Іране, у 1977—1980 — паслом ФРГ у СССР, у 1980—1985 — пастаянным прадстаўніком ФРГ у НАТА. У 1985—1990 гадах Ханс-Георг Вік быў кіраўніком Федэральнай разведвальнай службы.

З 1998 па 2001 гады — Ханс-Георг Вік быў кіраўніком Кансультатыўнай назіральнай групы АБСЕ ў Беларусі, марна спрабуючы аб'яднаць беларускую апазіцыю.

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года з’явіўся артыкул у «Советскай Белоруссии» «Аперацыя «Белы бусел», дзе ў найлепшых традыцыях канспіралогіі газета намалявала Х.-Г. Віка як ворага, які пляце змовы, у якіх удзельнічае беларуская апазіцыя.

І наадварот, аматары тэорыі змовы з іншага боку малявалі яго як прыхільніка беларускіх уладаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
22
Абуральна
4
0
нінадаслоу/адказаць/
26.05.2024
када там следушчыя перавыбары? іду галасавац
0
Стары/адказаць/
26.05.2024
Gorliwy Litwin, Пуцін - Шродэр дзіцятку. У той час Меркель была ніхто. А Шродэр сасаў газ.
0
Зажывем/адказаць/
26.05.2024
Зянон,эх нам бы Зянона дыхтатарам! 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930