Знайсці
25.05.2024 / 16:047РусŁacБел

У Беларусі ўвялі абмежаванні на продаж алкаголю 

Спіртныя напоі будзе забаронена прадаваць у суботу, 25 мая, у сувязі з правядзеннем апошніх званкоў у беларускіх школах.

Пра гэта паведамляе выданне «БДГ Деловая Газета».

Абмежаванні на продаж алкаголю былі ўведзены ў крамах і іншых аб'ектах рознічнага гандлю, але не ва ўстановах грамадскага харчавання, якія прапануюць алкаголь на разліў (рэстараны, кафэ, бары).

Час, у які забаронены продаж алкаголю, можа адрознівацца ў розных гарадах і раёнах і вызначаецца мясцовымі органамі кіравання.

У некаторых гандлёвых пунктах алкаголь нельга купіць толькі па суботах, у іншых — з суботы 8:00 да нядзелі 8:00. У нейкіх рэгіёнах краіны абмежаванні пачнуць дзейнічаць толькі пасля абеду 25 траўня. Дзесьці забарона распаўсюджваецца на продаж усяго алкаголю, а ў іншых — толькі на напоі з утрыманнем этылавага спірту 7% і вышэй. Рашэнні аб увядзенні абмежаванняў прымаюцца крамамі па ўласным меркаванні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
6
0
сходи проспись трошки/адказаць/
25.05.2024
не
мала будзе
давайтя клизьму яму
3 л

как минимум


и эта толька для начала


0
Bhagawan/адказаць/
25.05.2024
Čamu susiedzi biełarusy nie ŭvodziać zabaronu na prodaž ałkahola pirad vypusknymi ŭ škole?
0
Кіроу́ца на паноу́/адказаць/
26.05.2024
Пожалуй самый идиотский закон в РБ. Шкаляры з бацькамі яшчэ за месяц да гэтай падзеі закупіліся. Дзеля чаго гэта робяць, навошта???
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930