Знайсці
25.05.2024 / 17:1214РусŁacБел

Як будзе выглядаць першы беларуска-расійскі самалёт

Яго будуць вырабляць на 558-м авіяцыйным рамонтным заводзе ў Баранавічах.

Прадпрыемства днямі выклала фотаздымак свайго будучага самалёта, паведамляе «Зеркало». Яшчэ 15 красавіка Беларусь і Расія дамовіліся аб сумесным стварэнні самалёта.

Выгляд беларуска-расейскага самалёта «Асвей». 25 мая 2024 года. Фота: 558arp.by

Лёгкі турбавінтавы самалёт на 19 месцаў «Асвей» распрацоўвае Баранавіцкі авіярамонтны завод сумесна з Уральскім заводам грамадзянскай авіяцыі. Яго збіраюцца выкарыстоўваць для « дзяржаўнай авіяцыі», а таксама для грамадзянскай авіяцыі і камерцыйных перавозак.

«Перад канструктарамі пастаўлена задача стварыць самалёт, які спалучае высокую прадукцыйнасць і эканамічнасць пры перавозцы пасажыраў і грузаў на малыя і сярэднія адлегласці. Адметнымі асаблівасцямі самалёта павінны стаць выключная надзейнасць і бяспека ў эксплуатацыі, у тым ліку ў экстрэмальных кліматычных умовах. У якасці сілавога агрэгата плануецца ўстаноўка турбавінтавога рухавіка ВК-800, бартавое абсталяванне — комплекс, распрацаваны «Канцэрнам «Радыёэлектронныя тэхналогіі», — гаворыцца на сайце 558-га авіяцыйнага рамонтнага завода.

Рухавік беларуска-расейскага самалёта «Асвей». 25 мая 2024 года. Фота: 558arp.by

Міжурадавае пагадненне аб распрацоўцы і арганізацыі вытворчасці двухрухавіковага лёгкага шматмэтавага самалёта «Асвей» было заключана 15 красавіка 2024 года па выніках перамоваў прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі Рамана Галоўчанкі і Міхаіла Мішусціна. Дакумент падпісалі віцэ-прэм'ер — міністр прамысловасці і гандлю РФ Дзяніс Мантураў і намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык.

У час майскага візіту ў Татарстан Пархомчык заявіў, што першы вопытны ўзор самалёта будзе выпушчаны ўжо ў 2026 годзе. Усяго плануецца вырабіць 90 такіх самалётаў.

Да гэтага ў лютым начальнік упраўлення планавання і прамысловасці Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Стэфановіч заявіў на «Беларусь 1», што поўны цыкл вытворчасці сумеснага расійска-беларускага самалёта ЛМС-401 «Асвей» будзе арганізаваны на беларускіх прадпрыемствах.

«Новы самалёт, з нуля пачынаецца распрацоўка. Поўны цыкл вырабу будзе арганізаваны на прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь», — сказаў ён.

Пры гэтым распрацоўка самалёта будзе весціся на прадпрыемствах Дзяржкамваенпрама і Расіі. Са слоў Стэфановіча, ужо распачатая арганізацыя вытворчасці, ідзе закупка неабходнага абсталявання і ўзвядзенне адпаведных цэхаў.

Раней аб магчымай зборцы ў Беларусі расійскіх самалётаў «Ладага» і «Байкал» заяўляў беларускі пасол у Расіі Дзмітрый Круты. Ён жа разлічвае і на фінішную зборку штурмавікоў Су-25 у Беларусі. У чэрвені 2023 года гаварылася аб вытворчасці «19-мясцовага турбавінтавога самалёта» ў Баранавічах.

Чытайце таксама:

Пасол РФ Грызлоў: Беларусь зможа вырабляць самалёты «Байкал» і «Ладага»

Цяпер афіцыйна. Стала вядома, з чаго складаецца беларуская частка новага пакета санкцый ЕС супраць Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
20
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
5
0
умка, пісаючы міма залатова ванітаза/адказаць/
26.05.2024
а бамбить чым будуць ? 💩а💩ашками ?
0
Дмитро/адказаць/
26.05.2024
https://youtube.com/shorts/XlhyMfG8RrE
0
Дмитро/адказаць/
26.05.2024
https://youtube.com/shorts/XlhyMfG8RrE
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930