Знайсці
25.05.2024 / 21:0521РусŁacБел

Блок Пракоп'ева-Ягорава рэкламавалі на Таймс-сквер

Хто гэта аплаціў і колькі каштавала.

Скрыншот відэа

Тэлеграм-канал блока Пракоп'ева-Ягорава, які балатуецца ў беларускую Каардынацыйную раду, падзяліўся відэа, у якім на вялікім экране на нью-ёркскім Брадвеі транслюецца рэклама блока.

«Вось такі падарунак ад беларусаў Нью-Ёрка — рэклама нашага блока на Брадвеі», — патлумачылі ў канале.

Ці быў гэта сапраўды падарунак, а не аплачаная блокам піяр-акцыя, вызначыць немагчыма. У кожным разе рэклама на такіх экранах досыць даступная і каштуе звычайна ад 250 даляраў за ролік. Але, паводле інфармацыі «Нашай Нівы», паказ роліка блока Пракоп'ева-Ягорава абышоўся ўсяго ў 40 даляраў.

Месяц таму вядоўца тэлеканала «Белсат» Сяргей Падсасонны ў жывым эфіры абвінаваціў спікера Каардынацыйнай рады Андрэя Ягорава ў існаванні невядомых грамадскасці крыніц фінансавання кіраўніцтва, якое афіцыйна не атрымлівае заробак.

Чытайце таксама:

Знакаміты гмах у цэнтры Варшавы свяціўся сінім — прычым тут Пракоп’еў?

Спіс Латушкі набярэ на выбарах у Каардынацыйную раду амаль 50% галасоў — апытанне

Чаму Латушка аб'яднаўся з Курэйчыкам, а Пракоп'еў з Ягоравым? Закуліссе Каардынацыйнай рады

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
0
Дмитрий/адказаць/
26.05.2024
Адмывальшчыкам непатрэбнай КР, Таких как вы поймать невозможно. У вас для себя одни правила, для других другие. Вы бы сначала узнали, сколько они задонатили. Их суммы могут оказаться в десятки раз больше вашей.
0
Пытанне /адказаць/
26.05.2024
Меркантыльная, пра "мераць чарапы" гэта тыповы фсбшны наратыў. Навошта вы яго паўтараеце? Калі вам з Пракоп'евым чужыя беларусы і наш беларускі менталітэт, то чаму б вам не адчапіцца ад беларусаў і не заняцца напрыклад вызваленнем роднай Расіі ад пуцінізма? Таксама карысная справа. І нейкія там незразумелыя вам беларусы пад нагамі блытацца не будуць у "вялікіх Пракоп'евых". Няхай арганізуе руска-татарскі вызваленчы корпус.
0
Пракопавец/адказаць/
26.05.2024
Дмитрий, наўрад ці, яны чакаюць сігнал
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930