Знайсці
25.05.2024 / 21:2222РусŁacБел

КДБ масава затрымлівае чыгуначнікаў за фота аварыі, якую хацелі ўтаіць

«Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» даведалася пра хвалю затрымання калег, якая трывае ад 20 мая.

Толькі ў лакаматыўным дэпо «Мінск» 21 мая схапілі шэсць машыністаў і памочнікаў машыніста.

Аварыя 10 мая на станцыі «Мінск-Сартавальны», за перасылку фота якой затрымліваюць чыгуначнікаў. Фота: Belzhd.link

Кіраўніцтва дэпо сцвярджае, што прычынай затрыманняў была перасылка ў месенджарах і працоўных чатах фота аварыі 10 мая, калі манеўраны лакаматыў сышоў з рэек каля станцыі «Мінск-Сартавальны». Паводле супольнасці чыгуначнікаў, аварыю спрабавалі ўтаіць.

З ліку шасці затрыманых, пра якіх вядома супольнасці чыгуначнікаў, трох вызвалілі праз тры дні, тры застаюцца затрыманымі. Прынамсі двум інкрымінуюць «спрыянне экстрэмізму» — імаверна, гаворка пра артыкул 361-4 Крымінальнага кодэксу, паводле якога могуць пакараць пазбаўленнем волі на тэрміны да 7 гадоў.

@nashanivanews КДБ ловіць людзей, якія бачылі на аварыю цягніка #беларусь#нашаніва#беларусьновости#железнаядорога#белорусы#кгб#милициябеларуси♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Абвінавачаных звольнілі, таксама «прапанавалі» звольніцца начальніку адной са станцый лакаматыўнага дэпо — усё за тую ж перасылку здымкаў супрацоўнікамі.

Супольнасць чыгуначнікаў адзначае, што затрыманні і звальненні адбываюцца на тле вострага недахопу кадраў на чыгунцы. І нават ва ўмовах зніжэння аб’ёму грузаперавозак звальненне шасці супрацоўнікаў будзе адчувальным для лакаматыўнага дэпо.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
39
Ха-ха
5
Ого
6
Сумна
13
Абуральна
136
1
Урэмя выбрала нас/адказаць/
26.05.2024
Время придет, даже не сомневайтесь, так, такіх ідыётаў як ты назбіралася 50 чалавек
1
бывший политзек/адказаць/
26.05.2024
чем хуже - тем лучше (с)
1
годзе правакацый/адказаць/
26.05.2024
Жора, што ты пляцеш, выхады заводаў пачаліся ў чацвер-пятніцу пасля выбараў. Хто хацеў, рабіў а не чакаў пакуль ім Пратасевіч напіша ці Ціханоўская за ручку павядзе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930