Знайсці
11.07.2023 / 15:4954РусŁacБел

«Пры нявысветленых абставінах». Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін

У сакавіку мінулага года яго асудзілі на пяць гадоў калоніі за нібыта «рэабілітацыю нацызму» і здзек з дзяржаўных сімвалаў. Як «рэабілітацыю нацызму» інтэрпрэтавалі напісанне партрэта антысавецкага партызана.

«Сёння ноччу ў рэанімацыі пры нявысветленых абставінах памёр Алесь Пушкін», — паведаміла ў фэйсбуку яго жонка Яніна.

Інфармацыю пра смерць пацвердзілі ў гродзенскай турме «Медиазоне».

«Нашай Ніве» ў турме паведамілі, што Пушкін знаходзіўся ў Бальніцы хуткай медычнай дапамогі. У самой бальніцы пацвердзілі, што мастак-палітвязень быў пад канвоем у рэанімацыі.

Мастака спачатку затрымалі 30 сакавіка 2021 года па справе аб нібыта рэабілітацыі нацызму: на выставе ў Гродне быў партрэт антысавецкага партызана Аўгена Жыхара.

На момант завядзення справы мастак быў у Кіеве, але спецыяльна вярнуўся ў Беларусь, калі справу завялі. Яго затрымалі праз пяць дзён у Жылічах, дзе ён працаваў на рэстаўрацыі палаца.

Пушкіна абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 КК (рэабілітацыя нацызму), а таксама паводле арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

25 сакавіка 2022 года Алесь падчас судовага працэсу парэзаў сабе жывот на знак пратэсту. За гэта яго на 13 сутак змясцілі ў карцар.

30 сакавіка 2022 года Алеся Пушкіна асудзілі да пяці гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Адміністрацыя калоніі №22 у жніўні пакарала яго пяццю месяцамі ў ПКТ. 

А вясной гэтага года яго перавялі ў гродзенскую турму.

Алесю Пушкіну было 57 гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
88
Абуральна
61
0
Суддзя ў адстаўцы/адказаць/
12.07.2023
За медицинские преступления против людей, лишенных воли, а значит и нормальной среды, отдыха и питания, полагался бы приговор к ВМН. И такие судебные решения были бы справедливыми, т.к. против белорусов идет геноцид, о котором начал говорить доктор юр наук Швед АИ., в этом он абсолютно прав - не прав только, что геноцид окончен в 1945. Геноцид продолжается.
2
Тарас/адказаць/
12.07.2023
Буслік, А шо такого? Поверь. Люди в тюрьмах умирают. Такое сейчас время. И в РФ так же. И даже на Украине так.   Задерживает СБУ по подозрению в шпионаже, живыми этих людей больше никто не видит. Кому интересно может почитать последний доклад ООН по правам человека на Украине. Там десятки случаев, когда людей  задерживают, а потом они умирают в тюрьмах. Вот доказательство: youtube.com/watch?v=Hb1RqGFMphM
0
Мойша/адказаць/
13.07.2023
No , ваш янук і на поў крокі не наблізіўся да беларускага дыктатара. Тут і раўняць няма чаго, у тых умовах і мы б змаглі! Ня верыце спытайце ў дэпутатаў незалежнасці што з імі было ў 96! І адкажыце мне ці было штось падобнае ў украінцаў? Не не было і блізка не было, таму нех раўняць!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031