Знайсці
05.07.2021 / 14:40РусŁacБел

На выбарах у Малдове чакаецца ўпэўненая перамога праеўрапейскіх сіл

Папулярнасць прэзідэнткі Маі Санду пераклалася ў высокі рэйтынг яе Партыі дзеяння і салідарнасці.

Насуперак шумнай кампаніі расійскай прапаганды, прарасійскі Альянс «Арменія» экс-прэзідэнта Роберта Качарана набраў толькі 21% галасоў на чэрвеньскіх выбарах у Арменіі. «Грамадзянская дамова» прэм'ера Нікола Пашыняна ўпэўнена перамагла з 54% галасоў, якія далі яму дзве траціны галасоў у парламенце.

Цяпер той самы сцэнар паўтараецца ў Малдове. Апытанні грамадскай думкі прагназуюць разгромную паразу прарасійскай Партыі сацыялістаў экс-прэзідэнта Ігара Дадона. Гэтая партыя кіруе Малдовай, але цяпер можа разлічваць толькі на 30% галасоў. 

Паводле апытанняў грамадскай думкі, за праеўрапейскую Партыю дзеяння і салідарнасці прэзідэнткі Маі Санду маюць намер галасаваць больш за 50% малдаван. Калі расклад сілаў не зменіцца, гэта дасць партыі магчымасць аднаасобна сфарміраваць урад.

Выбары ў Малдове адбудуцца 11 ліпеня.

49-гадовая Мая Санду працавала ў Сусветным банку, а яе палітычная кар'ера пачалася з пасады міністра адукацыі Малдовы. У 2020 годзе на прэзідэнцкіх выбарах яна з вялікім адрывам перамагла сацыяліста Ігара Дадона, якому саступіла на выбарах 2016-га. Барацьба з карупцыяй і эканамічны рост — вось два асноўныя пункты яе праграмы.

3-мільённая Малдова, без выхаду да мора і аслабленая адрывам Прыднястроўя, доўгі час была найбяднейшай краінай Еўропы. Аднак у апошняе дзесяцігоддзе краіна перажывае стабільны эканамічны рост, заробкі ў краіне параўналіся з беларускімі, па вакцынацыі насельніцтва ад кавіду яна абганяе Беларусь. У краіне таксама адбылося адраджэнне нацыянальнай мовы, якая цяпер дамінуе ў дзяржаўнай адміністрацыі і побыце. Рухавіком эканамічнага росту Малдовы стала суседняя Румынія, якая пасля далучэння да Еўрасаюза перажывае сапраўдны эканамічны бум.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера