Знайсці
25.05.2024 / 16:38ŁacБел

У Папуа — Новай Гвінеі апоўзень пахаваў больш за 300 чалавек

Прычынай магла быць здабыча золата ў рэгіёне.

Пра гібель больш як 300 чалавек паведамляе газета Papua New Guinea Post Courier, спасылаючыся на словы члена парламента краіны Аймаса Акема.

Апоўзень адбыўся каля 3:00 ночы па мясцовым часе 24 мая ў вёсцы Каакалам, размешчанай у правінцыі Энга, за 600 кіламетраў ад сталіцы краіны Порт-Морсбі. Паводле звестак выдання, апоўзень разбурыў 1182 дамы.

18 мая за 105 км ад месца апоўзня адбыўся землятрус магнітудай 4,5 бала. Але Чырвоны Крыж заявіў, што не бачыць прыкмет таго, што апоўзень мог быць выкліканы землятрусам, і звязвае яго са здабычай золата або моцнымі дажджамі.

Ад апоўзня пацярпелі не менш за шэсць вёсак, піша Reuters са спасылкай на Міністэрства замежных спраў і гандлю Аўстраліі.

«Вярхоўная камісія Аўстраліі ў Порт-Морсбі знаходзіцца ў цесным кантакце з уладамі Папуа-Новай Гвінеі для далейшай ацэнкі маштабаў шкоды і ахвяр», — паведамілі ў аўтралійскім ведамстве.

Аўстралійская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя паведаміла 25 мая, што ратавальнікі, якія прыбылі ў маланаселены раён, дасталі з-пад зямлі чатыры целы. Апоўзень заблакаваў доступ да шашы, таму да пацярпелага раёна можна дабрацца толькі на верталётах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930