Знайсці
11.05.2023 / 09:523РусŁacБел

Прэс-сакратар Пуціна знайшоў арыгінальную прычыну ваенных няўдач Расіі

Дзмітрый Пяскоў у інтэрв’ю тэлеканалу з баснійскага рэгіёна Рэспубліка Сербская адказаў на пытанні пра «спецыяльную ваенную аперацыю». 

Ён паспрабаваў растлумачыць, што Расія «так павольна дзейнічае» ва Украіне, «бо рускія не вядуць вайну». 

«Весці вайну — гэта зусім іншая справа, гэта поўнае знішчэнне інфраструктуры, гэта поўнае знішчэнне гарадоў. Мы гэтага не робім. Мы спрабуем захоўваць інфраструктуру і мы спрабуем захоўваць чалавечыя жыцці», — сцвярджае Пяскоў.

Сярод мэтаў, якіх дасягнула Расія ў вайне, Пяскоў адзначыў «далучэнне» новых рэгіёнаў. 

Калі раней у Расіі заяўлялі пра поўнае знішчэнне Узброеных сіл Украіны, то цяпер, па словах Пяскова, у Расіі «атрымалася парадкам патрапаць яе вайсковую машыну».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
27
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5
11.05.2023
«далучэнне» новых рэгiёнау. I пасля гэтага сербы будуць называць русню братушкамi? Iм пашанцавала што яны не жывуць побач з «брашукамi»
1
конь/адказаць/
11.05.2023
Без вайны тысяч сто расейскіх галоў паклалі. А што будзе калі ўжо пачнуць вайну? Капец Расеі?
11.05.2023
Я думаю, писькову нужно думать о том, что его сын - законная цель для Украины, т.к. признался, что участвовал в геноциде украинцев. Будет очень интересно, как говаривал один престарелый диктатор.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера