Знайсці
07.04.2023 / 08:5510РусŁacБел

Вядучаму «Поля цудаў» расказалі ў Мінску пра генацыд

У чацвер народны артыст Расіі, пастаянны вядучы «Поля цудаў» Леанід Якубовіч наведаў музейныя экспазіцыі Генеральнай пракуратуры, дзе атрымаў з рук генпракурора Андрэя Шведа кнігі «Генацыд беларускага народа» і «Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці».

Леанід Якубовіч і Андрэй Швед. Фота: Генпракуратуры

Намеснік генеральнага пракурора Сяргей Хмарук і старшы пракурор аддзела Генпракуратуры Юрый Герасімовіч распавялі госцю пра гісторыю станаўлення органаў пракуратуры і задачы, якія стаяць перад наглядным ведамствам на сучасным этапе, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Намеснік начальніка ўпраўлення Генпракуратуры Сяргей Шыкунец праінфармаваў Якубовіча аб выніках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе жыхароў БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, правёў экскурсію па зале з матэрыяламі, атрыманымі ў ходзе расследавання гэтай справы.

Паведамляецца, што Якубовіч сустрэўся з калектывам пракуратуры горада Мінска і распавёў пракурорскім работнікам аб сваім прафесійным шляху і падзяліўся яркімі ўспамінамі.

Чытайце таксама:

На кніжнай выставе ў Мінску дабіўся трыумфу «Генацыд беларускага народа»

«Беларусьфільм» выпусціць мультфільм пра генацыд. А на крытыку адказвае: Прыходзьце і разграбайце

Генпракурор Швед патлумачыў, навошта яны хочуць судзіць памерлых нацыстаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
20
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5
07.04.2023
Затое Якубовічу было напляваць на генацыд сотняў тысячаў беларусаў рашыстамі, калі ён зарабляў грошы на вясельлі ў харчэўні "Поедем поедим" на мемарыяле "Курапаты".
0
Вітаннячка/адказаць/
07.04.2023
Тільки но білі лади стали роздавати в країні то й полє чудєс стало не актуальне) лєанід макаричь крутиться як може))
08.04.2023
Генацыд 1654-1667 гг.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера