Знайсці
15.09.2022 / 12:10РусŁacБел

Затрымалі пяцярых мінчукоў, якія вывесілі беларускі і ўкраінскі сцягі на 19-павярховіку

Сілавікі затрымалі пяцярых мінчукоў, якія вывесілі бела-чырвона-белы сцяг і сцяг Украіны на 19-павярховым доме па вуліцы Лесі Украінкі. Па якім артыкуле затрыманыя жыхары сталіцы, пакуль невядома.

Сярод затрыманых — мужчыны і жанчыны ва ўзросце ад 35 да 51 года. Згодна з інфармацыяй МУС, яны ўдзельнічалі ў «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналах, камунікавалі паміж сабой у раённых чатах.

Таксама сцвярджаецца, што пратэсную акцыю нібыта арганізавала мінчанка Вікторыя, якая пражывае за мяжой.

«Яна праз мэсэнджары падабрала выканаўцаў, якім давала ўказанні. Ёй жа адпраўляліся фотасправаздачы аб праведзенай працы для далейшага размяшчэння на экстрэмісцкіх рэсурсах».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
33
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера