Знайсці
15.09.2022 / 09:124РусŁacБел

Як выглядае дачны пасёлак для заслужаных артыстаў

Гэты дачны пасёлак размешчаны ў Мядзельскім кірунку. Менавіта тут, на маляўнічых пагорках размясцілася маладое садовае таварыства «Калязея», арганізаванае для супрацоўнікаў Вялікага тэатра оперы і балета. У цяперашні час пасёлак актыўна будуецца, і, мяркуючы па размаху, у недалёкай будучыні можа стаць нядрэнным месцам для адпачынку круглы год. Што і пачым тут прадаецца, распавядае Realt.by.

Ад кальцавой у раёне Навінак да СТ «Калязея» — 18 кіламетраў і прыкладна столькі ж хвілін язды на аўтамабілі. Населены пункт знаходзіцца ў Беларуцкім сельсавеце, што на заходняй ускраіне Лагойскага раёна. За пяць кіламетраў ад таварыства можна знайсці і папулярнае месца адпачынку мінчан − вадасховішча на рацэ Вяча.

Яндекс КартыЯндекс Карты — транспорт, навигация, поиск мест

Да ўезду ў пасёлак вядзе добрая дарога. Трэба праехаць некалькі садовых таварыстваў (у адным, дарэчы, ёсць невялікая крамка), «інстаграмныя» палі і трэба звярнуць налева да лецішчаў. Відаць, што новая асфальтавая крошка ад асноўнай дарогі да варот з'явілася зусім нядаўна.

Да найбліжэйшага аўтобуснага прыпынку ад «Калязеі» − метраў 500. Тут некалькі раз на дзень ходзяць аўтобусы і маршрутка.

Тэрыторыя таварыства абгароджаная плотам. Побач з уваходам размясцілася прыгожая кампазіцыя з камянёў. Тут жа непадалёк — смеццевая пляцоўка.

Усе дарогі ўнутры пасёлка — грунтавыя. Дзе-нідзе яны выглядаюць прыстойна, але ў некаторых праездах у дождж можна і захраснуць.

Пасёлак складаецца з некалькіх паралельных вуліц і 281 участка. Ёсць гатовыя дамы, але многія катэджы — у працэсе ўзвядзення.

У таварыства ёсць свой сайт. СТ «Калязея» было зарэгістраванае ў 2010 годзе. Яно стваралася для супрацоўнікаў Вялікага тэатра оперы і балета, а таксама работнікаў іншых арганізацый, якія ўдзельнічаюць у асваенні тэрыторыі. У адкрытых крыніцах можна знайсці і прозвішчы ўласнікаў участкаў. Сярод іх — заслужаныя артысты, вядучыя салісты опернага тэатра, музыканты Дзяржаўнай філармоніі. Увогуле, калі выбраць гэтае таварыства месцам для жыцця, ёсць шанец сустрэць на ранішняй прагулцы зорку айчыннай оперы або балета.

З камунікацый у пасёлку прысутнічае электрычнасць (тры фазы 380) і цэнтральны падземны водаправод. Таксама члены таварыства абмяркоўваюць пытанне стварэння кааператыва для правядзення газу.

Як і большасць новых садовых таварыстваў, «Калязея» больш падобная на добры катэджны пасёлак — вялікія ўчасткі, шырокія дарогі, дамы. Цяпер тут можна знайсці ўсе віды сучаснага домабудавання — дамы з бруса, «каркаснікі», катэджы з блокаў.

Мяркуючы па фатаграфіях у сацсетках, таварыства «Калязея» дастаткова дружнае і актыўнае — тут рэгулярна праводзяцца суботнікі і іншыя мерапрыемствы.

Што тычыцца членскіх узносаў, то яны складаюць 48 рублёў у квартал. Акрамя рэгулярных, у таварыстве ёсць і мэтавыя ўзносы — да прыкладу, на падсыпку дарог і іншыя патрэбы. У гэтым годзе яны вызначаныя ў памеры 600 рублёў. Таксама ў таварыства вялікія планы па асваенні тэрыторыі — у цэнтры пасёлка ў будучыні можа з'явіцца зона адпачынку.

Што тут прадаецца?

Праз Realt.by у садовым таварыстве «Калязея» прадаецца каля 15 аб'ектаў. Ёсць зямельныя ўчасткі пад будаўніцтва, ёсць «скрынкі», якія прыйдзецца даводзіць да розуму, ёсць дамы, цалкам гатовыя да пражывання.

Самы недарагі варыянт — участак побач з лесам, без пабудоў, але з падведзенымі камунікацыямі. За надзел плошчай 10 сотак просяць 12 тысяч даляраў. Таксама ў продажы ёсць участкі коштам ад 15 да 33 тысяч даляраў (апошні — 20 сотак).

З недабудаваных катэджаў — ёсць вось такі дом плошчай 310 «квадратаў». Ён прадаецца за 29,9 тысячы даляраў.

Для тых, каго задавальняе сезонны адпачынак, ёсць дача з камінам і выхадам да лесу. Вада ў доме толькі халодная, туалет на вуліцы. Кошт — 45 тысяч даляраў.

Невялікі аднапавярховы дом (88 «квадратаў») з усімі выгодамі для пражывання круглы год прапануецца за 92 тысячы даляраў.

А вось гэтая ўтульная дача ў стылі «Праванс» каштуе 99 тысяч даляраў.

З больш змяшчальнага — дом плошчай 145 «квадратаў» 2020 года пабудовы. У катэджы вялікая гасцёўня, 4 спальні, 2 санвузла, амаль усе вокны — у падлогу, ёсць лазня. Тэрыторыя ўчастка — 20 сотак, гаспадарчы блок, навес для паркоўкі двух аўтамабіляў. Кошт — 190 тысяч даляраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
7
Абуральна
11
1
дичка Макса Дизайнера/адказаць/
15.09.2022
Дизайнер, арыентацыя такая, што або ў дызайнеры, або ў балеруны?

але з чаго вы ўзялі, што "супрацоўнікаў Вялікага тэатра оперы" - гэта балеруны? можа гэта вах-цёршы? )
1
маленькая архітэктарка цемры/адказаць/
15.09.2022
Дизайнер, што значыць не ту? замест таго, каб зайздросціць, зрабілі б ім прыгожыя дызайны, а на заробленыя грошы самі б пабудаваліся дзе-небудзь на ўскрайчыку і сябравалі б потым шчэ з замоўцамі, і слухалі б іхныя васхішчэнія талентам вашым
1
Аліса в Задзеркаллі/адказаць/
15.09.2022
балеруны... это вот знаете, Дизайнер, как... это вот есть снайперша одна, которая имеет звание героя страны, а неизвестно за что... ну наверное за то, что получив звание, сразу же и покинула страну... или вот оперы балеруны, которые ни разу лебединое озеро не, а живут харяшоу...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера