Знайсці
29.04.2018 / 07:0319РусŁacБел

У Еўропе перастаў працаваць Telegram

Карыстальнікі Telegram на тэрыторыі Еўропы некалькі бліжэйшых гадзін могуць мець складанасці з падключэннем з-за перагрэву сервераў. Пра гэта паведаміў у сваім Twitter стваральнік месенджара Павел Дураў.

«Масавы перагрэў у адным з кластараў сервераў Telegram можа выклікаць некаторыя праблемы з падключэннем для еўрапейскіх карыстальнікаў на працягу наступных некалькіх гадзін», — напісаў ён, дадаўшы, што дадзеная праблема ўжо вырашаецца.

Акрамя Еўропы, таксама карыстальнікі паведамляюць пра падзенне Telegram ў Егіпце, Кувейце, а таксама ў цэнтральнаамерыканскім Сальвадоры.

У Расіі Telegram таксама не працуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера