Знайсці
27.05.2021 / 21:54РусŁacБел

У Эквадоры знайшлі гіганцкую чарапаху, якая лічылася вымерлай сто гадоў таму

Выявілася, што чарапаха, якую знайшлі на Галапагоскіх астравах у 2019 годзе, адносіцца да рэдкага віду, што лічыўся зніклым стагоддзе таму.

Фота CNN

Чарапаху знайшлі два гады таму на востраве Фернандына — адзін з самых некранутых астравоў архіпелагу, паведамляе CNN.

У аўторак навукоўцы з Ельскага ўніверсітэта апублікавалі генетычнае даследаванне і параўнанне ДНК знойдзенай чарапахі з узорам, які застаўся з 1906 года ад віду Chelonoidis phantasticus. Узоры ДНК супалі, таму вырашана, што гэты від быў памылкова аднесены да вымерлага.

Цяпер рыхтуецца новая экспедыцыя для пошуку іншых гіганцкіх чарапах, каб паспрабаваць выратаваць гэты від.

Па звестках Нацыянальнага парка Галапагос, на астравах жыве каля 60 тысяч асобін гіганцкіх чарапах розных відаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031