Знайсці
18.05.2024 / 11:5013РусŁacБел

Замежнікам вынеслі прысуд за сэкс на сметніку ў цэнтры Мінска

Гісторыя працягваецца з 8 сакавіка. Тады пара замежнікаў — узростам 39 і 48 гадоў — адзначала 8 Сакавіка ў кафэ на праспекце Пераможцаў. А калі ўстанова зачынілася, вырашылі заняцца сэксам каля смеццевых кантэйнераў за будынкам.

Двое падлеткаў знялі відэа, якое трапіла да сілавікоў. Вынікам стала крымінальная справа за злоснае хуліганства. Здзейсненае групай асобаў — бо ў інтымным працэсе ўдзельнічалі абое.

Суд прыняў да ведама, што ў пары ёсць малалетняе дзіця, а самі яны раней не прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

У выніку за «відавочную непавагу да грамадства з выключным цынізмам» мужчыне прызначылі тры месяцы арышту, а яго жонцы — штраф 300 базавых велічынь (12 000 рублёў).

Прысуд не ўступіў у сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
20
Ха-ха
11
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
11
0
Сняжана/адказаць/
18.05.2024
Хоць бы схаваліся, каб іх не бачылі. Штраф завялікі, але пакаранне мусіць быць.
18.05.2024
Злачынства не было. Падлеткі не вінаватыя, каб ведаліі, што мент дачэпіцца да закаханых, мо й не выкладалі б. А і каб выклалі, то падлеткі не вінаватыя, што мент чапляецца да мірных людзей
18.05.2024
Цім, падлеткі немаральна зрабілі, але злачынства няма нешта здымаць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930