Знайсці
18.05.2024 / 10:476РусŁacБел

Дзяржаўныя СМІ называюць суддзю Шміта «дысідэнтам». А што насамрэч значыць гэта слова?

Беларускія СМІ працягваюць выкарыстоўваць збеглага польскага суддзю Томаша Шміта ў сваіх прапагандысцкіх мэтах. Пры гэтым яны паслядоўна называюць Шміта «польскім дысідэнтам».

Фота: БелТА

Само слова «дысідэнт» паходзіць ад лацінскага dissidens, што азначае «нязгодны».

У розныя часы гэтае слова мела рознае значэнне. Напрыклад, пасля Берасцейскай уніі 1596 года «дысідэнтамі» называлі праваслаўных Рэчы Паспалітай. У той жа час у Англіі гэтае слова выкарыстоўвалі да членаў пратэстанцкіх груп. Іх яшчэ называлі «нонканфармістамі».

У пасляваенны час слова «дысідэнт» трывала ўвайшло ў лексіку краін Усходняй Еўропы і СССР. Так сталі называць галоўным чынам людзей, якія імкнуліся негвалтоўнымі сродкамі супрацьстаяць таталітарным рэжымам. Найбольш распаўсюджаным спосабам выказвання сваіх думак у дысідэнтаў былі самвыдавецкія тэксты і выданні.

Супраць дысідэнтаў улады выкарыстоўвалі разнастайныя сродкі ад так званых «прафілактычных гутарак» і карнай псіхіятрыі да турэмнага зняволення і фізічнай расправы.

Цяпер дысідэнтам прынята называць чалавека, які адстойвае погляды, што радыкальна разыходзяцца з агульнапрынятымі, што часта прыводзіць да яго ганенняў, пераследу і рэпрэсій з боку афіцыйных уладаў.

Каб адпавядаць вобразу дысідэнта, Шміт 7 мая заявіў аб тым, што баяўся выказваць свае погляды ў Польшчы, аб пагрозах фізічнай расправы і сігналах, якія гаварылі аб тым, што яму трэба «знікнуць з Польшчы».

8 мая беларускі філіял расійскага агенцтва Sputnik упершыню назваў яго «дысідэнтам». Гэтае вызначэнне падхапілі беларускія СМІ.

Загалоўкі навінаў пра Шміта на сайце газеты «Звязда». Першы раз слова «дысідэнт» выкарыстана 8 мая.

9 мая перабежчык у сваім тэлеграм-канале заявіў аб тым, што быццам бы польскія спецслужбы хочуць адправіць за ім наёмных забойцаў.

13 мая ў Вікіпедыі з'явіліся ідэнтычныя артыкулы на беларускай і рускай мовах, дзе Шміт таксама называецца дысідэнтам.

Адметна, што, слова «дысідэнт» у іх не суправаджаецца, як гэты звычайна робіцца, гіперспасылкай на адпаведны артыкул у Вікіпедыі. На самой справе многія эксперты схіляюцца да таго, што Шміт даўно быў заканспіраваным агентам расійскіх спецслужбаў, які выехаў з Польшчы і працягвае працаваць у інтарэсах Масквы, цяпер ужо ў прапагандысцкіх мэтах.

Чытайце таксама:

Суддзя, які ўцёк у Мінск, прыйшоў на інтэрв'ю з георгіеўскай стужкай — яго назвалі «польскім дысідэнтам»

«На яго жыццё палююць агенты ЦРУ, а ён гуляе па Мінску, проста сарвігалава»

У каналах, якія «вядзе суддзя Шміт», смешная польская мова

У Расіі затрымалі дысідэнта, якога Пуцін пераследаваў яшчэ ў СССР

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3
0
Цьху/адказаць/
18.05.2024
Acab, што вы трызніце? Праваслаўе прыйшло на ўкраінскія землі з Візантыі, а не з Масковіі. Тое ж самае і на беларускіх землях. Таму маскоўская секта рпц, якая створана сталіным, па вызначэнню не можа быць дысідэнцкай.
18.05.2024
Цьху, нават палітычна чуйныя журналісты напісалі вам ў артыкуле, што дысыдэнты гэтатыя, хто супраць мэйнстрыму ідуць. А што дысыдэнты гэта тыя, хто прыйшоў з Бізантыі, не напісалі. Во як
18.05.2024
Цьху, патлумачу пра Шмітавае дысыдэнцтва. За часам папярэдней партыі ўва ўрадзе Польшчы, ён быў цалкам мэйнстрымавы, ажно занадта задзейнічаны ў мэйнстрыме. Як летась ў кастрычніку зьмянілася ўрадавая партыя, то Шмітаўтаматам стаў супраць мэйнстрыму, можна назваць і дысыдэнтам. Новая партыя прыгадала і магла мацней прыгадаць папярэднюю мэйнстрымавую актыўнасьць Шміту, то апошні і памеркаваў даць драпака. Во як
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930