Знайсці
18.05.2024 / 16:252РусŁacБел

Польшча ўкладзе ва ўзмацненне абароны ўсходняй мяжы 2,5 млрд даляраў

Суму выдаткаў на рэалізацыю маштабнай праграмы «Шчыт Усход» назваў 18 мая прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, выступаючы на ўрачыстасцях з нагоды 80-годдзя бітвы пад Монтэ-Касіна ў Кракаве.

Сцяна на мяжы Польшчы з Беларуссю. Фота: AP Photo / Michal Dyjuk

«Мы прынялі рашэнне інвеставаць у нашу бяспеку, а перш за ўсё ў бяспечную ўсходнюю мяжу 10 млрд злотых. — Мы пачынаем вялікі праект будаўніцтва бяспечнай мяжы, уключаючы сістэму ўмацаванняў, такі рэльеф мясцовасці, экалагічныя рашэнні, якія зробяць гэтую мяжу непрыдатнай для патэнцыйнага ворага», — сказаў Дональд Туск.

Праграма ўзмацнення ўсходняй мяжы Польшчы атрымала назву Tarcza Wschód («Шчыт Усход». 10 мільярдаў польскіх злотых — гэта ў эквіваленце прыблізна 2,54 млрд даляраў ЗША.

Чытайце таксама:

Туск: Польшча пачала інтэнсіўную працу над фартыфікацыяй мяжы з Беларуссю

Польшча пачала ўзводзіць электронны бар'ер на рэках на мяжы з Беларуссю

«Зробіць загароду непрыступнай». Польшча выдаткуе $375 мільёнаў на ўмацаванне агароджы на мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
18.05.2024
Гэта наўпрост сьведчыць пра тое, што там ня лічаць ужо ЗУСІМ што Беларусь (насамрэч Белоруссия) хоць калі стане хоць кольвек нармальнай краінай, там ужо разглядаюць нас суцельна як рускі сьвет, крамлеўскі праект, марыянеткавую краіну Расеі
19.05.2024
*, сьведчыць гэта пра папіл бюджээту і ўскладненьні на мяжы дзеля простага чалавека
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930