Знайсці
18.05.2024 / 17:2623РусŁacБел

Рэпер Сярога: Сацсеткі — інструменты ваеннага захопу

Як ён гэта абгрунтоўвае без усякай канспіралогіі?

Сяргей Пархоменка (рэпер Сярога). Скрын відэа radio_1 / YouTube

Арыгінальны погляд на ролю сацыяльных сетак Сяргей Пархоменка, больш вядомы як рэпер Сярога, выказаў у эфіры Першага каналу Беларускага радыё. Падчас гутаркі рэпер адзначыў, што сацыяльныя сеткі садзейнічаюць толькі тым, хто «прытрымліваецца трэндаў глабальных настрояў».

Сярога запэўніў, што ягоны вопыт зносін з сацыяльнымі сеткамі дазваляе яму сцвярджаць, што яны з'яўляюцца інструментамі ваеннага захопу:

«Я спрабаваў супрацоўнічаць з сацыяльнымі сеткамі. Не буду іх называць. Некаторыя прызнаныя экстрэмісцкімі, забароненыя на нейкіх тэрыторыях. Я магу сказаць, што вельмі шчыльна і ненармальна меў зносіны з прадстаўнікамі самых вядомых сацсетак, і я пагружаны крыху ў такую закулісную тэматыку.

Без усякай канспіралогіі магу сказаць адно: гэта інструменты ваеннага захопу. Усе папулярныя сацсеткі, пра якія мы можам гаварыць, — гэта ваенныя тэхналогіі, калі ідзе вайна праз свядомасць».

Як тлумачыць рэпер, калі «раней рымскі салдат, прасоўваючы інтарэсы імперыі, павінен быў перасячы мяжу, а ўжо потым устанавіць лазні, тэрмы, увесці лацінскую мову ў школы (гэта значыць, спачатку — фізічны захоп, а потым — захоп свядомасці), то цяпер дзякуючы інфармацыйным тэхналогіям можна захопліваць свядомасці напрамую.

Можна сябра ператвараць у ворага і наадварот. Змяняць у чалавека ў галаве месцамі паняцці дабра і зла, плюс і мінус, радзіма і прыемная тэрыторыя, добра і дрэнна, і гэтак далей».

Як адзначае Сярога, дзякуючы інфармацыйным тэхналогіям «цяпер, па сутнасці, можна захопліваць тое, што табе трэба, без ужывання зброі. Гэта — верх вайсковага мастацтва».

Чытайце таксама:

«Чорны бумер», Паліграф ШарыкOFF, спявак пры Лукашэнку: як мянялася жыццё рэпера Сярогі

Саша і Сярога: чаму рэпер Пархоменка фанацее ад Лукашэнкі? ВІДЭА

«Чорны бумер» выдыхнуўся. Рэпер Сярога шакаваў слухачоў «ТрактарШоу» сваім выступам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
26
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
6
1
бабруйчанін/адказаць/
19.05.2024
Gorliwy Litwin , )))Твой погляд на рэчаіснасць пракаментуй Бачанне ..Па каментам зараз выглядаешь як нейкі з Навінак каментатар рэканструктар " нашчадак магнатаў" ці " нема" ад каля гістарычнай фэнтазі
1
Старвй бумер/адказаць/
19.05.2024
Уже и этот старый дед рэпер пэтэушник серега полез в политику. Видать с пением у него совсем плохо, может в политике повезёт.
19.05.2024
"Скандальный беларусский рэпер Серега, поддерживающий Лукашенко и войну России в Украине, все-таки выступил в Германии." К сожалению. https://news.zerkalo.io/life/68564.html?tg=4
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930