Знайсці
18.05.2024 / 17:424РусŁacБел

Прэзідэнтка Грузіі наклала вета на закон аб «замежных агентах»

Пра сваё блакаванне закона, які можа значна абмежаваць дэмакратыю ў краіне і ўжо выклікаў маштабныя пратэсты грамадзян, прэзідэнтка Грузіі Саламе Зурабішвілі паведаміла падчас брыфінгу.

Саломэ Зурабішвілі. Фота: AP Photo/Shakh Aivazov

«Сёння я наклала вета на «расійскі закон», які супярэчыць нашай Канстытуцыі, еўрапейскім стандартам і ўяўляе сабой перашкоду на нашым еўрапейскім шляху <…> Гэты закон павінен быць скасаваны», — заявіла Саламе Зурабішвілі.

Кіроўная партыя «Грузінская мара», якая ініцыявала разгляд закона, праўда, можа пераадолець вета — для гэтага ёй трэба набраць пэўную колькасць галасоў дэпутатаў.

У трэцім чытанні закон падтрымалі 84 парламентарыі, а, як адзначае Paper Kartuli, парламент Грузіі ўжо пераадольваў вета прэзідэнта падчас прыняцця закона аб сакрэтнай следчай дзейнасці — тады для гэтага спатрэбілася 79 галасоў.

Лідар кіроўнай у Грузіі партыі «Грузінская мара» Іраклій Гарыбашвілі крыху раней заяўляў, што ягоная партыя гатовая да дыялогу адносна гэтага закона.

«Каманда гатовая да дыскусіі і, калі працэдурна няма іншага выйсця, вета стане выхадам. У рамках вета магчыма знайсці выхад, які разрадзіць гэтую абстаноўку», — сказаў ён.

Закон «Аб празрыстасці замежнага ўплыву» быў прыняты парламентам Грузіі 14 траўня. Разгляд закона суправаджаўся масавымі акцыямі пратэсту, якія жорстка разганялі мясцовыя сілавікі.

Чытайце таксама:

Парламент Грузіі канчаткова зацвердзіў закон аб «замежных агентах». Дэпутаты паспелі пабіцца

Пратэстоўцы збіраюцца ля парламента Грузіі ў дзень апошняга галасавання паводле закона аб замежных агентах

На пратэст у Тбілісі супраць «закона аб іншагентах» выйшла 200 тысяч чалавек

«Адкажуць па законе». Улады Грузіі пачалі фармаваць спіс пратэстоўцаў супраць закона аб замежных агентах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
18.05.2024
<head>, Якая замінка? Накласць вета можна толькі пасля таго, калі яго прымуць у трох чытаннях, што адбылося толькі на гэтым тыдні.
0
Мыш/адказаць/
18.05.2024
<head>, немагчыма накласці вета на праект. Як праект стаў законам, так і скарысталася правам.
0
Правдоруб 54/адказаць/
18.05.2024
<head>, выше написали почему произошло именно так. А ты? Тоже пишешь ерунду, потому что позвонили/написали кураторы?)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930