Знайсці
18.05.2024 / 17:245РусŁacБел

Гурт Leibonik выпусціў новую песню, прысвечаную загінулым патрыётам

16 траўня гурт Leibonik прэзентаваў сваю новую песню Jaryły Kryž, якая прысвячаецца загінулым беларускім патрыётам, паведамляе Budzma.org.

Прэзентацыя песні адбылася ў дзень памяці грамадскага і культурніцкага дзеяча, байца палка Каліноўскага Міраслава Лазоўскага.

«Некалі я прачытаў у жж @skepsys пост пра «таўро тутэйшасці» — крыж з дзвюма папярэчынамі, які выкарыстоўваецца па ўсім свеце, а на беларускіх землях адзначыўся як родавы герб Ягелонаў, знак на тарчы вершніка з Пагоні, ну і ў тым ці іншым выглядзе ўваходзіў у сімволіку нацыянальна арыентаваных беларускіх арганізацый (рэлігійных, вайсковых, культурніцкіх, грамадскіх).

Ну і некаторымі называюць гэта «крыжам Ярылы» — паганскага салярнага боства тутэйшага пантэону — і генэзіс знаку тады адносяць да дахрысціянскіх часоў. Прачытаў — і зрабіў такую песню», — напісаў лідар гурта Сяргей Башлыкевіч на сваёй старонцы ў інстаграме.

Чытайце таксама:

«Песня, якой я развітаюся з 2023». Прэм'ера ад Сяргея Башлыкевіча

У Варшаве ўручылі першую беларускую музычную прэмію ў эміграцыі

Ва Украіне стварылі радыё для папулярызацыі беларускай музыкі

Надзея Калач з Irdorath запісала пранізлівую песню, народжаную ў калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
3
Люты літвін/адказаць/
19.05.2024
[Рэд. выдалена]
0
Знавец/адказаць/
20.05.2024
Невераятныя хаця б матчасць вучылі. Ніякага Ярылы ў продкаў беларусаў не было. І крыж гэта не ярылін, фантазёры прыдумалі. У славакаў на гербе таксама ярылін крыж? ))))
0
Незнавец/адказаць/
20.05.2024
Знавец, ды хоць крыжом Лейбоніка называйце - гэта ж усяго толькі песня, якая ў сваёй вобразнасці і не прэтэндуе на навукова-тэрміналагічную адназначнасць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930