Знайсці
18.05.2024 / 11:148РусŁacБел

У Гомелі ўпіска скончылася 47 пратаколамі і 2 крыміналкамі. Гаспадар кватэры трапіў у калонію

Запамінальную вечарынку закацілі ў 51-м мікрараёне Гомеля. 

Упіска. Ілюстрацыйнае фота.

Інфармацыю пра месца і час збору апублікавалі ў інтэрнэце. У выніку на ўпіску падцягнуліся 12 чалавек. У асноўным непаўналетнія, многія незнаёмыя паміж сабой.

Пасля 23-й гадзіны вечара шум працягваўся, і суседзі выклікалі міліцыю. Сілавікі знайшлі ў моладзі алкаголь і павезлі ўсіх у пастарунак.

«Удзельнікі вечарыны прайшлі абавязковы ў такіх выпадках агляд, і выявілася, што ўсе яны ўжывалі алкаголь. У пастарунак адразу ж выклікалі бацькоў, да якіх ужо ўжытыя адміністрацыйныя меры. Для саміх парушальнікаў усё абярнулася пастаноўкай на ўлік у наркадыспансеры і інспекцыі па справах непаўналетніх. Установы адукацыі, дзе дзеці вучацца, таксама пастаўлены ў вядомасць», — расказаў начальнік аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Савецкага РАУС Аляксандр Красоўскі.

Далей — больш. У тэлефоне ў 20-гадовага ўдзельніка вечарынкі супрацоўнікі міліцыі знайшлі аголеныя здымкі непаўналетняй навучэнкі аднаго з каледжаў горада. А паколькі хлопец перасылаў фота сваім знаёмым, то яго дзеянні пацягнулі на артыкул аб вырабе і распаўсюдзе дзіцячай парнаграфіі. Цяпер парушальніку пагражае турэмны тэрмін.

Гаспадару кватэры таксама дасталася. Аказалася, што ён быў на хатняй хіміі за ўхіленне ад войска.

Пасля вечарынкі хлопцу зрабілі пакаранне больш жорсткім. У выніку ён адправіўся адбываць тэрмін у калонію.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
56
Ха-ха
21
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
13
1
Мальчык /адказаць/
18.05.2024
А дзе даведкі, к.вы?
0
Максим Дизайнер/адказаць/
19.05.2024
НН, фото - зачот!
0
гердзень /адказаць/
19.05.2024
малайцы, класныя мэтады - калі непаўналетні пьяны, то ў пастарунак, разьдзярбаніць яму псыхіку і зрабіць зашуганым. выратавалі. хаця, хто б сумняваўся, гэта ж "міліцыя"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930