Знайсці
18.05.2024 / 16:066РусŁacБел

У мінскім дэльфінарыі дэльфін падчас шоу вылецеў за край басейна ў глядзельную залу 

У мінскім дэльфінарыі адна з жывёлін падчас прадстаўлення апынулася за межамі басейна з вадой. Відэа ляжачага дэльфіна з'явілася ў тыктоку, дзе набрала больш за 20 млн праглядаў, заўважыла «Люстэрка».

Дэльфін, які выпаў з вады ў мінскім дэльфінарыі. Фота: TikTok / blrdriver

У роліку, які апублікаваў блогер з нікам blrdriver, відаць, што дэльфін, які выскачыў з вады, спачатку бездапаможна ляжыць каля краю басейна.

Пазней да яго падыходзяць, мяркуючы па ўсім, работнікі дэльфінарыя. Адзін з іх прыносіць спецыяльнае прыстасаванне — яго падкладаюць пад жывёліну. З дапамогай такіх «насілак» дэльфіна паднялі і вярнулі ў ваду. Пакуль іх суродзіча ратавалі, за дзеяннямі людзей з вады назіралі яшчэ тры дэльфіны.

@blrdriver

♬ оригинальный звук - truckers

Відэа ў выніку сабрала звыш 20 мільёнаў праглядаў, сотні тысяч лайкаў і тысячы каментароў — не толькі беларусаў, але і іншаземцаў. Самы папулярны водгук: «Такое суровае жыццё для такіх выдатных стварэнняў» (Such a cruel life for such beautiful creatures).

Увогуле такія здарэнні з дэльфінамі час ад часу здараюцца. Так, у сакавіку 2023 года падобнае адбылося ў мінскім дэльфінарыі «Нема». Дэльфін тады, відаць, атрымаў траўму — відавочцы паведамлялі, што бачылі кроў.

Чытайце таксама:

Дэльфіны таксама сюсюкаюць пры размове са сваімі малымі

Навукоўцы вучаць марскіх львоў гуляць у відэагульні

У мінскім дэльфінарыі падчас прадстаўлення дэльфін выскачыў з басейна ВІДЭА

Тое, якую жывёлу вы тут бачыце, паказвае, які вы чалавек

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
13
Абуральна
7
0
Жыве Дэльфін/адказаць/
19.05.2024
Дэльфінарыі павінны быць забаронены. Як і любыя цыркі з жывёламі. Тыя, хто водзіць туды дзяцей, асабліва не адрозніваюцца ад мусароў.
0
человек амфибия/адказаць/
19.05.2024
дельфины в неволе живут в 3 раза меньше
1
Поляк малы/адказаць/
19.05.2024
В Польше дельфинарии запрещены
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930