Знайсці
04.05.2023 / 13:352РусŁacБел

«Мы выглядаем як клоўны». Прыгожын адказаў, ці трэба ўжыць ядзерную зброю з-за беспілотнікаў над Крамлём

Кіраўніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына папрасілі пракаментаваць прапановы ў сеціве адказаць на дроны над Крамлём ядзернай зброяй.

«Як вы лічыце, ці апраўдана гэта? Якія меры ў адказ, па-вашаму, павінны быць прынятыя?» — спыталі ў Прыгожына.

Прэс-служба Прыгожына апублікавала яго адказ.

«Як чалавек радыкальна настроены, я магу сказаць, што пра ўжыванне ядзернай зброі ў адказ на беспілотнік, вядома, ніякай гаворкі быць не можа.

Трэба перш за ўсё на дыбу таго, хто адказвае за барацьбу з беспілотнікамі, разабрацца, як гэта магло адбыцца ў прынцыпе, а пасля гэтага прыкласці ўсе намаганні для таго, каб мы сталі вядучай дзяржавай у галіне развіцця тэхналогій БПЛА, і такімі ж беспілотнікамі адказваць.

А так, мы выглядаем як клоўны, якія пагражаюць «ядранай бомбай» на дзіцячы беспілотнік», — адрэагаваў Прыгожын.

Ноччу 3 мая, паводле расійскага боку, украінцы атакавалі Крэмль двума беспілотнікамі. 

У выніку падзення і разлёту аскепкаў ніхто не пацярпеў.

Крэмль назваў атаку тэрактам і замахам на Пуціна. Украінскі бок адмаўляе сваю датычнасць да здарэння. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
37
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2
0
Ян Севярын Бакей/адказаць/
04.05.2023
памятае, пэўна ж, дамы на Гур'янава і Кашырскай шашы. а таксама "сахар в Рязані". дурань -та ён дурань,, але мыла не есьць і інфармацыю чэрпае не з блявоціны салаўінапамётных азьвярёнкаў.

04.05.2023
Такі беспілотнік можа зрабіць любы юны аматар.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031