Знайсці
20.05.2024 / 00:4570РусŁacБел

Хадаркоўскі: Сёлета Украіна страціць Харкаў, летам 2025 — Адэсу. Львоў захаваецца, калі туды ўвойдзе НАТА

Расійскі палітык і бізнэсмен прадказаў далейшае развіццё падзей і абгрунтаваў свой погляд разлікамі.

Міхаіл Хадаркоўскі. Скрын відэа: insiderUKR / Telegram

На адным з выступленняў у Германіі, запіс якога распаўсюдзілі ў сацыяльных сетках, адзін з лідараў расійскай апазіцыі, былы кіраўнік нафтавай кампаніі ЮКАС Міхаіл Хадаркоўскі заявіў, што Украіна і Захад фактычна ўжо прайгралі вайну:

«Украінскіх сяброў прашу закрыць вушы. Прабачце, але я сабе гэта дазволю. Спадарства, вы практычна ўжо прайгралі вайну ва Украіне. Мы яе прайгралі».

Далей бізнэсмен і палітык прывёў наступныя лічбы: «ВУП Украіны да вайны быў 160 мільярдаў долараў. Расіі — 2,2 трыльёна. Германіі — 4,1 трыльёна. Еўрасаюза — 17 трыльёнаў.

Пуцін выкарыстоўвае на вайну 120 мільярдаў долараў у год (прычым кошт самага распаўсюджанага артылерыйскага снарада 152 міліметры — 500 долараў). Ён траціць на вайну прыблізна 5,4% ВУП.

Еўрапейская дапамога Украіне за два гады вайны склала каля 88 мільярдаў долараў альбо 0,25% ВУП. І гэта пры цане на снарад 155 міліметраў ад 5 да 8 тысяч долараў.

Што азначае (з улікам амерыканскіх паставак) рэальныя суадносіны выдаткаў на вайну — 2,5 да 1 на карысць Пуціна ў найлепшым выпадку.

У гэтым годзе без амерыканскіх паставак суадносіны — 4 да 1 у лепшым выпадку.

Калі ў пачатку вайны суадносіны насельніцтва Украіны і Расіі складала 40 мільёнаў да 142 мільёнаў, ці 3,5 да 1, то цяпер яно — 7 да 1».

Прывёўшы такія разлікі Хадаркоўскі запытаўся: «Як загадаеце ваяваць?»

«Пры такім раскладзе паставак і сіл Украіна да канца года страціць Харкаў. Да сярэдзіны наступнага года — Адэсу. Суадносіны сіл стануць 10-12 да 1 да канца 2025 года. Да сярэдзіны 2026 года Украіна працягне толькі партызанскую вайну, а Львоў захаваецца, калі туды ўвойдуць войскі НАТА ў асобе Польшчы», — прагназуе ён.

Хадаркоўскі акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што ён прывёў найлепшы сцэнарый, які прадугледжвае працяг гераічнага супраціўлення УСУ, нягледзячы на безнадзейнасць сітуацыі. Інакш, лічыць прадпрымальнік, усё адбудзецца хутчэй. Пры гэтым штурмаваць буйныя гарады ніхто не будзе, бо без забеспячэння яны не ўяўляюць пагрозы.

«Ок. А чаму б не здрадзіць Украіне? Можа, Пуцін яе захопіць і супакоіцца? Можа, нават, атрымаецца вытаргаваць у яго некалькі абласцей і нават Кіеў?» — задае пытанні Хадаркоўскі і адказвае:

«Можа быць. Але тады трэба сумленна сказаць украінцам: «Мы вам здрадзілі. Заканчвайце бессэнсоўнае супраціўленне. Вось толькі далей, праз два гады, каля межаў Польшчы будзе стаяць аб'яднанае руска-ўкраінскае войска».

Мільярдэр тлумачыць, чаму адбудзецца аб'яднанне рускіх і некаторых украінцаў: «Людзі будуць пакрыўджаны. Ім трэба нешта есці. А ў арміі плацяць. Мы ўсё гэта бачылі на Данбасе».

«Пуцін едзе да СІ. Сі заявіў, што забароненых зонаў для супрацоўніцтва больш няма. Калі дэмакратыі не хочуць аб'ядноўвацца і даваць рашучы адпор, — дыктатуры больш ім падабаюцца», — заўважыў Хадаркоўскі і акцэнтаваў увагу на тым, што «Пуціну патрэбна не тэрыторыя. Пуціну патрэбна вайна для ўнутраных мэтаў. І слабы Захад для гэтага — выдатная мішэнь».

У канцы свайго выступу расійскі апазіцыянер заўважыў:

«Калі Захад хоча хітра зацягнуць усе аўтакратыі разам у сусветную вайну, то гэта задача, блізкая да рэалізацыі. Ці можна здацца. Можа быць, свабода ўвогуле нічога не каштуе? Вам вырашаць».

Чытайце таксама:

Украінскія беспілотнікі вывелі з ладу 14% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі

Пентагон пра сітуацыю на фронце ва Украіне: Сітуацыя складаная, выклікае непакой

Буданаў малюе змрочную карціну сітуацыі на фронце

«Таму што Пуцін не дурань». Хадаркоўскі патлумачыў, чаму ў Расіі няма «сваёй Ціханоўскай»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
99
Панылы сорам
30
Ха-ха
8
Ого
17
Сумна
33
Абуральна
60
1
Янка/адказаць/
20.05.2024
Пытанне , галоўная праблема ЛСР і РДК у тым, што іх дзеянні нагадваюць рэйды атамана Гріцана Таўрычэскага. Зайшлі ў памежныя вёскі, крыху пашумелі і сыйшлі. Можа ГУР Буданава і бачыць у гэтым пэўны тактычны сэнс, але палітычнага выніку з падобнай дзейнасці быць ня можа. Калі вы здымаеце каля аддзялення пошты Расеі відэа кшталту "Мы на своей земле" - дык вы і павінныя абвесціць сабе ўладай і быць гатовымі гэтую ўладу бараніць і распаўсюджваць.
1
Джордж/адказаць/
20.05.2024
Янка, Гэта піяр АП Зяленскага. Клаўнада, карацей. Ніякага ваеннага сэнсу ў гэтых дзеяннях няма.
0
Рэгіён/адказаць/
21.05.2024
Ёсць і іншыя падлікі, па вытворчых магутнасцях Расеі, якая не паспявае вырабляць, напрыклад, танкі ў большых аб'ёмах, чым губляе. Ад савецкага ВПК мала што засталося, расейцам даводзіцца зброю шукаць нават у Паўночнай Карэі. Таму справа за палітычнай воляй Захаду, чые вытворчыя і навуковыя магутнасці шматкроць пераўзыходзяць расейскія. Але пакуль, па маіх назіраннях, падрыхтоўка абароны ЕС ад патэнцыйнага ўварвання Расеі мае прыярытэт над абаронай самой Украіны.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930