Знайсці
19.05.2024 / 15:1122РусŁacБел

«У Цапкалы нейкая выпадковасць у бачанні будучай Беларусі, а вось у Веранікі вялікі патэнцыял» — Кныровіч

У новым выпуску ТОКу вядомы бізнесмен Аляксандр Кныровіч даў сваю ацэнку Валерыю і Веранікі Цапкалаў. І параўнаў з Сахашчыкам.

Падчас гутаркі Аляксандр Кныровіч адказваючы на пытанне, чаму ў Валерыя Цапкалы не атрымалася, звярнуў увагу на яго жонку:

«Мне вельмі шкада, што Вераніка Цапкала як адна з трох жанчын, якія стаялі на плошчах, сёння не ўдзельнічае ў беларускай палітыцы так, як яна магла б удзельнічаць. Таму што ў яе таксама быў патэнцыял, параўнальны з Ціханоўскай. Мне шкада, што іх дарогі разышліся».

Адносна Валерыя Цапкалы Кныровіч заўважыў: «Для таго, каб удзельнічаць у палітыцы, патрэбна нейкая ідэалагічная аснова. Трэба быць за нешта і [трэба быць] цвёрдым у сваіх перакананнях. Тое, што я бачу ў Валерыя Цапкалы, гэта нейкая выпадковасць уяўленняў аб будучым Беларусі».

Акрамя гэтага, як адзначыў бізнэсмен, у дзеяннях Цапкалы ён не бачыць паслядоўнасці:

«Патэнцыял як бы вялікі. А патэнцыял у Веранікі да гэтай пары вялікі. Але вось уплыў, на жаль, зусім нязначны. Я не бачу паслядоўнасці. Таму што нават у дзеяннях Валерыя Сахашчыка я бачу нейкую паслядоўнасць. Мы ўжо ведаем яго погляды, прамалінейнасць, памылкі. Мы можам нават прадказаць, як да нейкай падзеі паставіцца Валерый Сахашчык. Гэта не падобна да пазіцыі Цапкалы».

@tokbelarus Чем отличается производство хлеба от производства танка? #экономика#политика#объяснение#бизнесмен#белаз#камаз#беларусь♬ snowfall (Sped Up) - Øneheart & reidenshi

Глядзіце цалкам:

Чытайце таксама:

Цапкала вінаваціць генпракурора ў асабістай выгадзе ад продажу яго кватэры

«Цапкала меў шанцы стаць значнай персонай у гісторыі Беларусі. Але жыве ў ідэалагемах рускага свету»

Валерый Цапкала вырашыў цкаваць нязгодных з ім журналістаў — пачаў са Змітра Лукашука

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6
19.05.2024
Адныя прарасейскія кажуць пра іншых прарасейскіх.
0
Цапкала - МГІМО/адказаць/
19.05.2024
Курапаты, Валеры Цапкала скончыў кузніцу кадраў для ФСБ - маскоўскае МГІМО МЗС Польшчы ў лютым 2023 звольніў усіх выпускнікоў МГІМО. https://m.nashaniva.com/ru/310389/
2
Влад/адказаць/
19.05.2024
Вас Кнырович в заложники взял что вы только о его мнении и пишите? Кому оно интересно?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930