Знайсці
03.05.2023 / 14:3728РусŁacБел

Сёння ноччу была спроба ўдару беспілотнікамі па Крамлі 

Расійскі бок абвінаваціў Украіну ў спробе атакі Крамля беспілотнікамі. Пуцін, як паведамляецца, не пацярпеў — яго ў гэты час у Крамлі не было.

Скрыншот відэа

Сёння ноччу жыхары цэнтра Масквы чулі моцны хлапок, падобны да раскату грому. Пасля гэтага перастала працаваць падсвятленне Крамля. У інтэрнэце стала распаўсюджвацца відэа, дзе над Крамлём быў відаць дым.

Пасля абеду прэс-служба прэзідэнта Расіі заявіла, што два ўкраінскія беспілотнікі спрабавалі атакаваць Крэмль.

«Яны былі своечасова выяўленыя і выведзеныя з ладу сродкамі радыёэлектроннай барацьбы. У выніку падзення дронаў і разлёту аскепкаў ніхто не пацярпеў», — гаворыцца ў паведамленні.

Крэмль назваў атаку беспілотнікаў на рэзідэнцыю прэзідэнта тэрактам і замахам на Пуціна.

У Крамлі заявілі, што пакідаюць за сабою права «адказаць — там і тады, калі палічаць патрэбным».

На відэа бачна, што ў выніку выбуху беспілотніка гарэў купал Сенацкага палаца Крамля.

Пакуль няясна, ці сапраўды гэта была атака беспілотнікаў на Крэмль, ці маем справу з імітацыяй нападу, інсцэніраванай расійскімі спецслужбамі для апраўдання ўдараў па гарадах Украіны.

Мэр Масквы Сабянін забараніў запуск беспілотных лятальных апаратаў у горадзе.

Прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што парад на 9 Мая на Краснай плошчы адбудзецца, нягледзячы на падзеі гэтай ночы.

Выбух беспілотніка над Крамлём трапіў на відэа. Магчыма, ён быў збіты непасрэдна над палацам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
57
Панылы сорам
2
Ха-ха
18
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
0
1
Полина/адказаць/
04.05.2023
Живу в Польшах, Литвах и путешествую по всей Европе, гордость за Польшу и Литву так и прёт. Местные аборигены валят подальше, аж за океан, а их места займут счастливые трудовые гастеры.
1
Живу в Польшах и Литвах/адказаць/
04.05.2023
Полина, завидуй молча. А ты «раздевайся и работай», а вернее иди батрачить на семейку и ее кланы.
2
Бедные мы несчастные беларусы./адказаць/
04.05.2023
Это не сознательный выбор, у вас не было другого выхода как уехать, хорошо это или плохо дело десятое. И не надо сказок про путешествия и сплошной шоколад нам всем можно посочувствовать мир сошёл с ума.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930