Знайсці
28.04.2024 / 15:2724РусŁacБел

Расійскія ракеты падчас атакі на Украіну праляцелі над Гомельскай вобласцю

У ноч з 26 красавіка на 27 красавіка некалькі расійскіх ракет прайшлі праз паветраную прастору Беларусі, піша «Флагшток». 

Ракета «Кінжал» на Міг-31. Ілюстрацыйнае фота

Канал Monitor апублікаваў інфаграфіку Texty.org.ua руху паветраных цэляў над Украінай 26-27 красавіка. Схема паказвае, што хуткасныя цэлі або ракеты «Кінжал», запушчаныя над тэрыторыяй РФ, увайшлі ў паветраную прастору Чарнігаўскай вобласці, перасеклі тэрыторыю Беларусі над Брагінскім раёнам і працягнулі рух над Кіеўшчынай у кірунку захаду Украіны.

 

Інфаграфіка ракетнай атакі Украіны 26-27 красавіка 2024 года Texty.org.ua для Monitor

Прыблізная траекторыя пралёта ракет над тэрыторыяй Беларусі на павялічаным фрагменце касмічнай здымкі. Схема «Флагштока»

У адпаведнасці з інфаграфікай Monitor, ракеты пераадолелі ў паветранай прасторы Беларусі ад 19 да 24 кіламетраў. 

Маніторынгавы канал «Український Єнот» у публікацыі 27 красавіка пракаментаваў гэты інцыдэнт: 

«Што яшчэ цікавага — частка ракет тыпу Killjoy (Х-47М2 «Кінжал») праляцела над тэрыторыяй Беларусі, што зрабіла немагчымым іх своечасовае выяўленне сродкамі СПА і знішчэнне».

 

Прадстаўнік канала ўдакладніў гэтую інфармацыю «Флагштоку»: даныя былі атрыманы з сістэм СПА Украіны. Першы пуск быў перад поўначчу 26 красавіка, наступныя пускі былі 27 красавіка пасля 5 гадзін раніцы. 

Інфармацыі аб пусках ракет СПА з месцаў базіравання ў Гомельскім, Ельскім і Мазырскім раёнах Беларусі 26-27 красавіка не паступала. Супрацьпаветраная абарона Беларусі не змагла адрэагаваць на зʼяўленне ракет над сваёй зонай адказнасці або свядома не рэагавала. 

Раней над тэрыторыяй Беларусі ўжо фіксаваўся «транзітны» пралёт расійскай паветранай цэлі. У 2023 годзе 25 кастрычніка расійскі беспілотнік скарыстаўся паветранай прасторай Беларусі. Тады сістэма СПА, размешчаная ў Мазырскім раёне, дала залп па цэлі, аднак паразіць БПЛА не змагла. Беспілотнік працягнуў рух у Кіеўскай вобласці.

Чытайце таксама:

Хрэнін пахваліў «мудрую і абачлівую» атаку Ірана на Ізраіль

СБУ патлумачыла лукашыстам, дзе героі, а дзе тэрарысты

Церцель заявіў, што КДБ прадухіліў удары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
32
0
бабруйчанін/адказаць/
29.04.2024
Празорлівасць, ...пасля ..з гэтымі сууууууседзямі жыць з поўдня усхода і захада поўначы празорлівы усім нам .Гэтага прэзідзента ВАЗяленскага і в Украіна меньш за палову слухае тых хто застаўся .Слухай свае сваіх аб сваім і клапацісь аб гэтым
0
Ерома/адказаць/
29.04.2024
Беларус, прэзідент нашай сіняокай беларусіі надёжна стаіт за зашчыце мірнава труда беларусав паэтаму все ані ево падзержывают
1
рф- это стойло/адказаць/
29.04.2024
Vad, рашистов коребит что их недоимперию пишут с маленькой буквы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031