Знайсці
28.04.2024 / 16:394РусŁacБел

У Навагрудку адкрылі для наведвальнікаў старажытную крыпту ФОТА

Вось што там можна пабачыць.

Крыпта пад касцёлам Святога Міхаіла Арханёла. Фота: фэйсбук-старонка святара Юрыя

Урачыстае адкрыццё крыпты Святога Дамініка і біскупа Віта пад касцёлам Святога Міхаіла Арханёла адбылося ў суботу 27 красавіка. Цяпер кожны наведвальнік Навагрудка можа пабываць у гэтым старажытным месцы і такім чынам дакрануцца да багатай гісторыі краю.

Крыпта пад касцёлам Святога Міхаіла Арханёла. Фота: фэйсбук-старонка святара Юрыя

Крыпта пад касцёлам Святога Міхаіла Арханёла. Фота: фэйсбук-старонка святара Юрыя

Крыптай у хрысціянстве называецца падземная частка храма, размешчаная звычайна пад алтаром, якая служыла для ганаровых пахаванняў. 

Навагрудская крыпта знаходзіцца ў найстарэйшай частцы касцёла, дзе ёсць пахаванні айцоў дамініканцаў і сям’і фундатараў касцёла з роду Хадкевічаў.

Працы па падрыхтоўцы крыпты касцёла, яе ачышчэнні і прывядзенні да ладу доўжыліся тры гады. 

Урачыстае адкрыццё крыпты. Фота: фэйсбук-старонка святара Юрыя

Адкрыццё крыпты для наведвальнікаў было прымеркавана да юбілею 400-годдзя касцёла Святога Арханёла Міхала, які адзначаецца сёлета. Урачыстасць узначаліў біскуп-намінат Уладзімір Гуляй.

Пры ўваходзе ў крыпту. Фота: фэйсбук-старонка святара Юрыя

У доўгім памяшканні, перакрытым цыліндрычным цагляным скляпеннем, маецца невялікая экспазіцыя, прысвечаная гісторыі горада і святыні. Пры ўваходзе наведвальнікаў сустракае скульптура Хрыста ў роздуме.

Павел Татарнікаў са сваёй працай. Фота: фэйсбук-старонка святара Юрыя

Экспазіцыя крыпты. Фота: фэйсбук-старонка святара Юрыя

Уздоўж сцен выстаўлены графічныя творы Паўла Татарнікава, якія рэканструююць арыгінальны выгляд старажытнага беларускага горада з розных ракурсаў.

Каштоўнае касцельнае начынне ў нішах крыпты. Фота: фэйсбук-старонка святара Юрыя

Ніша з трунамі Хадкевічаў. Фота: фэйсбук-старонка святара Юрыя

У вялікіх бакавых нішах, які раней служылі для пахаванняў, сёння за шклом выстаўлена каштоўнае касцёльнае начынне і абразы. У адной з нішаў — герб Хадкевічаў «Касцеша» і некалькі трунаў, у якіх сабраныя парэшткі фундатараў.

У дальнім канцы, перад алтаром крыпты, скульптура арханёла Міхаіла, які забівае змея, тытульнага святога храма і заступніка Навагрудка. Летась на касцельным падворку таксама паставілі 7-метровую калону са скульптурай святога.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

У кафедральным касцёле ў Гродне аднавілі алтар

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстаўка шэдэўраў беларускай скульптуры ФОТА

У Наваградку паставілі калону са скульптурай святога заступніка горада

На беларускім Падляшшы ў Польшчы выяўлены ўнікальны іканастас

Ф. Раўбіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
39
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
8
0
Максим Дизайнер/адказаць/
30.04.2024
падвойныя стандарты

Так у верующих понятно почему закрытые гробы не закопаны. И бюсты Хадкевичей не стоят у каждого совка на столе. А портрет вашей мумии немецкого политрука с открытым гробом до сих пор вместо икон у многих на стенке красуется. Вместе с его усатым товаГищем Джугашвили. 
0
падвойныя стандарты/адказаць/
30.04.2024
"Так у верующих понятно почему закрытые гробы не закопаны." ну і чаму? вось мне незразумела. дык чаму? патлумачце.
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
30.04.2024
а што наконт гэтага - Рим. Мумии в соборе Святого Петра. https://sindzidaisya.livejournal.com/287260.html - скажа Дизайнер?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031