Знайсці
13.05.2024 / 13:338РусŁacБел

«Зробіць загароду непрыступнай». Польшча выдаткуе $375 мільёнаў на ўмацаванне агароджы на мяжы з Беларуссю

Існую агароджу лічаць часовым рашэннем.

Фота з твітара @Zelazna_Dywizja

Польшча збіраецца мадэрнізаваць плот на мяжы з Беларуссю. Пра гэта расказаў намеснік міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчык. 

Паводле яго слоў, Сілезскі тэхналагічны ўніверсітэт ужо распрацаваў праект, які зробіць загароду непрыступнай для мігрантаў, піша money.pl.

Томчык адзначыў, што цяперашняя агароджа, якую паставілі пры папярэднім урадзе, — часовая. Мігранты, якія спрабуюць прарвацца ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі, адольваюць яе з дапамогай даволі простых інструментаў, такіх, як драбіны.

Дэталяў праекта мадэрнізацыі Томчык раскрываць не стаў. Аднак адзначыў, што ўмацаванне загароды будзе каштаваць бюджэту прыкладна 375 мільёнаў даляраў.

Пры гэтым будаўніцтва фартыфікацый на мяжы з Беларуссю, пра якія казаў прэм'ер-міністр Дональд Туск — гэта асобны праект. Мадэрнізацыя загароды неабходная для прадухілення нелегальнай міграцыі, а не для барацьбы з ваеннай пагрозай, адзначыў Томчык.

Распрацоўка сістэмы траншэй і дотаў на мяжы з Беларуссю вядзецца паралельна з распрацоўкай праекта па мадэрнізацыі загароды.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Лукашыстым пуцiнскiм папугаям/адказаць/
13.05.2024
Anatol Starkou, але цяпер вам будзе складана пралезць :))))
13.05.2024
Сумна для Беларусі, завеса ўсё шчыльней становіцца. Але палякаў зразумець можна, калі твой сусед вар'ят, то плот трэба як мага вышэй будаваць.
0
Жора/адказаць/
13.05.2024
$375 мільёнаў? Вой.. насмяшылі вожыка голай дупай.
Вунь Трамп выдаткаваў $18 мільярдаў на сцяну з Мексікай. І што? Мігранты як заходзілі караванамі па 100+ тысяч штогод, так і заходзяць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031