Знайсці
23.05.2024 / 21:181РусŁacБел

Грэцыя і Польшча заклікалі стварыць «Жалезны купал» над Еўропай

Прэм'ер-міністры Грэцыі і Польшчы Кірыякас Міцатакіс і Дональд Туск прапанавалі старшыні Еўракамісіі Урсуле фон дэр Ляен ініцыяваць стварэнне агульнай сістэмы супрацьпаветранай абароны, якая фінансавалася б з агульнага бюджэту ЕС, піша The Moscow Times.

Амерыканскі ЗРК Patriot. Фота: Wikimedia Commons

Прэм'ер-міністры Грэцыі і Польшчы Кірыякас Міцатакіс і Дональд Туск прапанавалі старшыні Еўракамісіі Урсуле фон дэр Ляен ініцыяваць стварэнне агульнай сістэмы супрацьпаветранай абароны, якая фінансавалася б з агульнага бюджэту ЕС.

Саюзу патрэбная «флагманская праграма», такая як паветраны шчыт, напісалі прэм'еры ў лісце; пра гэта агенцтву Bloomberg расказаў знаёмы з яго зместам чалавек.

Міцатакіс падняў гэтае пытанне на перамовах з Тускам у красавіку, паведаміў агенцтву прадстаўнік урада Грэцыі, пацвердзіўшы змест ліста. У ім лідары дзвюх краін прапануюць стварыць паўнавартасную сістэму супрацьпаветранай абароны для абароны агульнай паветранай прасторы ЕС ад знешніх пагроз, такіх як самалёты, ракеты і дроны, гаворыцца ў лісце.

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен выказала ўхваленне гэтай ідэі. Яна напісала ў пасце ў сацсетцы X:

«Украіна ваюе за нашы каштоўнасці. Давайце падтрымліваць Украіну і адначасова ўмацоўваць сваю абарону. Нам трэба менш фрагментацыі і [больш] сумесных праектаў. Такіх як паветраны шчыт, прапанаваны Міцатакісам і Тускам».

Лідары Грэцыі і Польшчы заклікалі абмеркаваць гэтую ідэю на наступным саміце лідараў ЕС у канцы чэрвеня.

З аналагічнай ідэяй у канцы сакавіка выступіў Армін Папергер, генеральны дырэктар нямецкай Rheinmetall — найбуйнейшага вытворцы ўзбраенняў у Еўропе. Еўрапейскім лідарам варта падумаць пра ўсталяванне ракетных сістэм малога радыусу дзеяння для абароны межаў ЕС ад удараў звонку ракетамі і дронамі, сказаў ён у інтэрв'ю Financial Times:

«Думаю, гэта добрая ідэя — мець еўрапейскае рашэнне па аналогіі з [ізраільскім] «Жалезным купалам».

Размовы пра стварэнне агульнай сістэмы СПА ў Еўропе пайшлі на фоне сумневаў у тым, што ЗША, калі на прэзідэнцкіх выбарах пераможа Дональд Трамп, будуць гатовыя аказаць ЕС неадкладную падтрымку ў выпадку расійскай агрэсіі.

Пры гэтым еўрапейскія палітыкі, вайскоўцы і разведчыкі ўжо не адзін месяц папярэджваюць, што праз некалькі гадоў можна чакаць нападу Расіі на краіны НАТА. У гэтым выпадку тылавыя вобласці трапяць пад масіраваныя ўдары і будзе ўжыты «ўвесь спектр» сілаў паражэння, ад «дыверсій з дапамогай радыёэлектроннай барацьбы і кібератакі да ўдараў ракетамі, дронамі і г. д.», казаў у студзені генерал-лейтэнант Аляксандр Золфранк, камандуючы цэнтрам забеспячэння НАТА ў паўднёва-ўсходняй Германіі.

Напад Расіі пачнецца з буйных кібератак, а пасля яна «без усялякага сораму» прыменіць сотні дальнабойных ракет супраць цывільных цэляў па ўсёй Еўропе, апісваў пачатак магчымага канфлікту былы камандуючы арміяй ЗША ў Еўропе генерал Бэн Ходжэс:

«Калі яны прымуць рашэнне напасці на НАТА, то ўдараць ракетамі і дронамі па ўсіх галоўных марскіх партах і аэрапортах, транспартных цэнтрах, а таксама буйных вайсковых штаб-кватэрах, авіябазах, такога роду аб'ектах».

Чытайце таксама:

Украіна і ЗША заяўляюць, што Расія прымяняе ў баях забаронены таксічны газ

ЗША выдзелілі Украіне $400 млн вайсковай дапамогі

У Белым доме заявілі, што дапамога ЗША дазволіць Украіне пачаць новы контрнаступ у 2025 годзе

Краіны НАТА вырашылі перадаць Украіне дадатковыя сродкі супрацьпаветранай абароны

Чаму Ізраіль адбіў грандыёзны ўдар Ірана? Без дапамогі саюзнікаў усё было б зусім не так радасна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
2
Смешныя яны/адказаць/
23.05.2024
Позна піць баржомі...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930