Знайсці
22.05.2024 / 08:4558РусŁacБел

Падпісаным на план «Перамога» прыйшло апавяшчэнне: галасуйце за Азарава. Што адбываецца і ў чым небяспека

Нашы чытачы заўважылі, што праз бот плана «Перамога» з'явіліся заклікі галасаваць за спіс №5 «Законнасць і правапарадак», які ўзначальвае Аляксандр Азараў. Расказваем, што адбылося і чаму гэта можа быць небяспечна.

Паведамленне, якое атрымалі людзі, якія хоць раз запускалі чат-бот плана «Перамога»

Сёння ўначы ўсім, хто хоць некалі запускаў чат-бот плана «Перамога», прыйшлі заклікі галасаваць у Каардынацыйную раду і падтрымаць спіс №5 «Законнасць і правапарадак».

Мы запыталіся ў Аляксандра Азарава, ці гэта арыгінальныя бот і рассылка — ён пацвердзіў, што рассылка не фэйкавая, а бот плана «Перамога» арыгінальны. Выглядае, што ён не бачыць ніякай праблемы ў гэтай сітуацыі.

Аляксандр Азараў

«Мы рэгулярна праводзім рассылку, — напісаў Азараў у адным з публічных чатаў. — Чаго так усе нашы хейтары перапалохаліся. Павылазілі з усіх шчылін і пырскаюць слінай».

За ўзаемадзеянне з планам «Перамога» беларусам унутры краіны можа пагражаць адказнасць, ад адміністратыўнай да крымінальнай.

Нават калі вы раней вычышчалі тэлеграм-боты, выдаляючы з імі перапіску, то яны могуць дасылаць вам паведамленні. Паведамленне, атрыманае ад плана «Перамога», можа стварыць небяспеку для чалавека, калі гэтую рассылку пабачыць нехта непажаданы.

Тыя, хто хоча пачысціць сляды бота, могуць скарыстацца інструкцыяй з нашага сайта. Калі вы хочаце цалкам адвязаць ваш акаўнт ад усіх ботаў, якія вы запускалі за ўвесь час існавання акаўнта — выдаліце яго і перастварыце, інструкцыя тут.

Выбары ў Каардынацыйную раду адбудуцца з 25 па 27 мая. У іх удзельнічае больш за 200 кандыдатаў па дванаццаці спісах.

Чытайце таксама:

Азараў патлумачыў, што адбываецца са звесткамі з плана «Перамога»

Як ГУБАЗіК стварае фэйкавыя перапіскі з фэйкавымі ўдзельнікамі плана «Перамога»

Як пачысціць тэлеграм-боты, каб не засталося ніякіх слядоў ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
95
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
27
23.05.2024
ром, Не путайте агентуру режима с оппозицией, кролики.:)) 
0
Организация/адказаць/
23.05.2024
Не раскрывайте лица и имена. Враг не оценит. Друг потеряет.
0
Янка/адказаць/
24.05.2024
Bolt , можа так, можа не. Напрыклад у свой час "кабінетны" Бабарыка стаў. Але ў любым выпадку ніхто пакуль не здолеў канкураваць з імі ў вачах беларускага грамадства. Ёсць каліноўцы, але яны пакуль што палітычна неінстытуталізаваныя. Можа гэткай сілай стане адноўленная Каардынацыйная рада, рэпутацыі якой вельмі пашкодзіў другі яе склад. Калі жё падобная сіла з'явіцца - гэта будзе станоўча.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930