Знайсці
23.05.2024 / 07:0025РусŁacБел

Мегаскандал у МУС: супрацоўнік крымінальнага вышуку кіраваў бандай, якая ў балаклавах рабавала дальнабойшчыкаў

КДБ затрымаў супрацоўніка крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС і ўдзельніка палітычных рэпрэсій капітана Міхаіла Згірскага. Міліцыянера абвінавачваюць у кіраўніцтве бандай налётчыкаў, пра затрыманне якой на днях адрапартавалі сілавікі. 

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў

У справаздачы Міністэрства ўнутраных спраў ад 20 мая 2024 года расказваецца пра затрыманне пяці жыхароў Оршы. Яны абкрадалі фуры на стаянках па ўсёй Беларусі. 

Пакуль кіроўца спаў у кабіне, злачынцы ўзломвалі замок грузавога адсека, загружалі свой мікрааўтобус крадзеным таварам — ад тэхнікі да харчавання, — і з'язджалі з месца злачынства. Скрадзенае потым прадавалі ў Расіі або карысталіся ім самі. 

Гаворыцца пра шэсць эпізодаў, а таксама згадваецца выкарыстанне рацый і балаклаў.

Затрыманне ўдзельнікаў банды, скрыншот відэа МУС

Але гэта няпоўная інфармацыя, якая прыхоўвае тонкі момант. 

Па інфармацыі «Нашай Нівы», схопленыя аршанскія ўдзельнікі банды пасля затрымання выдалі асобу іншага саўдзельніка, які і зрабіў схему магчымай — праз свой спецыфічны доступ да інфармацыі і веданне метадаў канспірацыі.

Як выявілася, кіраўнік банды налётчыкаў — 27-гадовы капітан Докшыцкага крымінальнага вышуку Міхаіл Згірскі. 

Міхаіл Згірскі. У яго ёсць жонка і дзіця. Фота з базы «Кіберпартызанаў»

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», Згірскі не толькі даводзіў удзельнікам банды інфармацыю пра ход расследаванняў крымінальных спраў па здзейсненых эпізодах і прымаў удзел у планаванні рабаванняў, але і сам удзельнічаў у гэтых налётах.

У кватэры Згірскага знайшлі іншую, адрозную ад табельнай, зброю, якая фігуравала ў заявах пацярпелых. А таксама адзенне з арыенціровак і балаклаву.

Міхаіл Згірскі другі справа. Яго калегі на фота на час праверкі адхіленыя ад службы. Фота: dokshitsy.by

Сам Згірскі родам з блізкага да Оршы Талачына і нібыта даўно знаходзіўся ў адносінах з крыміналізаванымі землякамі.

Крымінальная справа знаходзіцца на асаблівым кантролі ў кіраўнікоў МУС, Следчага камітэта, Генеральнай пракуратуры і КДБ. Іншыя супрацоўнікі крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС часова адхілены ад службы і правяраюцца на прадмет датычнасці да крыміналу.

@nashaniva Мегаскандал у беларускай міліцыі #міліцыя#беларусь#нашаніва#милициябеларуси#беларускаямова♬ Suspense Thriller - Nitesail

Адразу пасля затрымання Згірскага ў раёне нават замянілі міліцэйскае начальства.

Начальнік міліцыі Віцебскай вобласці прадстаўляе новага начальніка Докшыцкага РАУС Вадзіма Гарбузава.

Варта таксама адзначыць, што Згірскі прымаў удзел у палітычных рэпрэсіях, затрымліваючы невінаватых грамадзян за ўдзел у акцыях пратэсту і выказванне нязгоды з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
22
Ха-ха
102
Ого
16
Сумна
10
Абуральна
44
0
гердзень /адказаць/
23.05.2024
а што тут дзіўнага? бандыты яны і ў пагонах застаюцца бандытамі. тут пасьля затрыманьня трэба наверх яшчэ і сам кдб затрымаць, толькі шкада няма кім пакуль
0
Из народа вышел /адказаць/
23.05.2024
Мелочь, что здесь обсуждать?
0
Кастусь/адказаць/
24.05.2024
все таки в ходе расследования вышли таки сами на себя))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930