Знайсці
23.05.2024 / 22:34РусŁacБел

Літву непакояць пастаянныя прыпыненні працы блокаў БелАЭС

Дзяржаўная інспекцыя па бяспецы атамнай энергетыкі (ДІБАЭ) Літвы заклікала Беларусь спыніць эксплуатацыю 1-га і 2-га энергаблокаў Беларускай АЭС у Астраўцы. Кіраўнік гэтай структуры Міхаіл Дземчанка расказаў, што ягоная ўстанова так і не атрымала вычарпальнага адказу ад МНС Беларусі на пытанні пра бяспеку, піша Delfi.

«Роўна год таму мы звярнуліся ў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі з просьбай ацаніць пытанні бяспекі, узнятыя ДІБАЭ ў дачыненні да Беларускай АЭС. З тых часоў мы атрымлівалі з Беларусі толькі агульную інфармацыю пра рэгуляванне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Беларусі. Мы бачым, што праблемы бяспекі дзейнай АЭС дагэтуль не развязваюцца», — адзначыў Дземчанка.

У інспекцыі лічаць, што пра безадказны падыход да бяспекі ўсё часцей сведчаць пазапланавыя прыпыненні энергаблокаў Беларускай АЭС і ваганні магутнасці, што выпрацоўваецца дзейнымі блокамі. Беларусь пры гэтым не дзеліцца інфармацыяй пра пазапланавыя прыпыненні энергаблокаў і іх зацягнутыя рамонты, не тлумачыць прычыны, па якіх іх даводзіцца спыняць, якія работы праводзяцца.

Інспекцыя просіць беларускі бок растлумачыць апублікаваную ў публічнай прасторы інфармацыю пра забруджванне контуру ахалоджання рэактара 2-га энергаблока арганічнымі рэчывамі, забруджванне другаснага цыркуляцыйнага контуру 1-га энергаблока радыенуклідамі, недахопы мантажу корпуса рэактара, выяўленыя дэфекты і незавершаныя работы.

Беларусь таксама просяць даць інфармацыю пра гранічныя значэнні актыўнасці радыенуклідаў, выкіданых у навакольнае асяроддзе. Акрамя таго, ДІБАЭ заклікае МНС і іншыя адказныя беларускія ведамствы публікаваць рэкамендацыі, зробленыя падчас міжнародных экспертных місій, і вынікі іх рэалізацыі, даваць дадатковую інфармацыю, неабходную для больш дакладнага прагназавання патэнцыйных аварыйных выкідаў.

Копіі ліста інспекцыя разаслала ў МАГАТЭ, Еўрапейскую камісію, Еўрапейскую групу па наглядзе ў сферы ядзернай бяспекі (ENSREG) і Асацыяцыю заходнееўрапейскіх органаў рэгулявання ядзернай бяспекі (WENRA).

Чытайце таксама:

Другая АЭС у Беларусі можа з'явіцца на поўдні краіны

«Разглядаем усю Беларусь». Стала вядома, дзе могуць размясціць пляцоўку для пахавання радыеактыўных адкідаў

У Латвіі прапанавалі пабудаваць каля мяжы з Беларуссю АЭС, людзі абурыліся

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
10
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
12
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930