Знайсці
20.05.2024 / 00:4515РусŁacБел

Арына Сабаленка перастала хаваць, з кім сустракаецца

Беларуская тэнісістка паказала ў сацсетках новага каханага — бізнэсмена і аўтагоншчыка Георгіаса Франгуліса. Мяркуючы па сторыс, дзяўчына больш не хавае сваю сувязь з жанатым бразільцам, пра якую раней пісалі СМІ.

Фота: AP Photo / Asanka Brendon Ratnayake

18 мая Арына Сабаленка грала з полькай Ігай Свёнтак у фінале турніра WTA-1000 у Рыме. Мацнейшай аказалася Свёнтак — 6:2, 6:3.

Пасля прайгранага матчу Арына адправілася на вячэру разам з членамі сваёй каманды і блізкімі. У сторыс яна апублікавала фота з рэстарана, дзе Арыну трымае за руку Георгіас Франгуліс, бізнэсмен з Бразіліі. 

Праз некалькі гадзін Арына зноў апублікавала сторыс з Франгулісам, дзе адзначыла яго і дадала смайлік — сэрцайка з пальцаў. На кадрах бачна, што мужчына абдымае спартоўку.

Гэта ўжо не першы раз, калі адносіны паміж Арынай і Франгулісам трапляюць у кадр, але раней Сабаленка не дэманстравала іх адкрыта.

Франгулісу 34 гады, ён саўладальнік кампаніі Oakberry, якая вырабляе здаровую ежу. З пачатку года Сабаленка — рэкламны твар Oakberry, і верагодна, што праз гэта яна і пазнаёмілася з Георгіасам. Раней бразільца бачылі разам з беларускай на турнірах у Штутгарце і Мадрыдзе, на адным з турніраў падобны да Франгуліса мужчына цалаваў Арыну ў вусны.

Пры гэтым Георгіас — несвабодны мужчына, яго жонку завуць Бех Арментана. У сацсетцы Х (твітар) з'явіўся скрыншот перапіскі з Арментана, дзе тая кажа, што інтрыжка яе мужа з тэнісісткай пачалася яшчэ ў Каліфорніі і што яна плануе падаваць на развод.

Калі яе планы спраўдзяцца, гэта будзе ўжо другі выпадак, калі з-за Сабаленкі руйнуецца шлюб. Мінулыя некалькі гадоў Арына мела стасункі з былым хакеістам Канстанцінам Кальцовым, які дзеля яе кінуў жонку з трыма дзецьмі. У сакавіку Кальцоў трагічна загінуў у Маямі, і тады высветлілася, што на момант смерці ён ужо не быў разам з Арынай.

@nashaniva Сабаленка паказала з кім сустракаюцца #соболенко#навіны#любовник#нашаніва#беларусьновости#новостибеларуси♬ Experience - Solo Piano - Ludovico Einaudi

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Пацалунак Сабаленкі і бізнэсоўца з Бразіліі трапіў у трансляцыю. Яго жонка можа падаць на развод

Жанаты мужчына быў з Сабаленкай у Штутгарце, і яму можна ёй класці руку ніжэй за талію

Загінулы хакеіст Кальцоў кінуў сям'ю з трыма дзецьмі і пачаў яркі раман з Арынай Сабаленка — вось гэтая скандальная гісторыя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
15
Ха-ха
21
Ого
4
Сумна
10
Абуральна
27
21.05.2024
Максим Дизайнер, ona tebe "po-obščeniju" nie podchodit, tvoi v tindere sidiat. :)))
0
Максим Дизайнер/адказаць/
21.05.2024
Žvir

Тебя забыл спросить, муж унылой борщеварки, кто мне подходит. Ни в Тндере, ни в Баду беларуских меня давно нет.
21.05.2024
Максим Дизайнер, vot kak ? Nu, ty krest na siebie nie stav, najdioš ješčio lučše, čem v tindere. :))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930