Знайсці
19.05.2024 / 18:1643РусŁacБел

«Вы яшчэ ўбачыце, як лідараў дэмакратычнай апазіцыі Карпянкова і Азаронка будуць слухаць, раскрыўшы рты»

Журналіст і былы дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання Сяргей Навумчык паразважаў пра люстрацыю і кароткую памяць грамадства.

Намеснік міністра ўнутраных спраў і камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў. Фота: унутраныя войскі МУС

«Калі я чую прапановы пачаць адлік люстрацыі з 9 жніўня 2020 года — я разумею, што ў Беларусі не тое што люстрацыі не будзе, але і за тэрор пачынаючы з 2020 года ніхто ніякай адказнасці не панясе. Бо кожны, хто цяпер служыць Лукашэнку, хто выкарыстоўвае рэжым для сваіх дабротаў, пасля свайго пераходу ў апазіцыю, асудзіць дзейнасць ранейшых праціўнікаў рэжыму. Альбо назаве яе «пазнякоўшчынай». І гэта будзе нармальна ўспрынята, — піша Навумчык. — 

Тэма, канешне, шырэйшая, чым люстрацыя. Толькі адзінкі не лічаць, што гісторыя супраціву пачалася з моманту іх далучэння да супраціву. А мэта — найцяплейшае месца пад сонцам. 

Вы яшчэ ўбачыце, як лідары дэмакратычнай апазіцыі Карпянкоў і Азаронак будуць даваць негатыўныя ацэнкі цяперашнім палітвязням — і слухаць іх будуць, раскрыўшы рты.

Не верыце? Я б таксама не паверыў, палічыў бы абсурдам, калі б 12 красавіка 1995 мне сказалі, што праз нейкі час той, хто ўхваліў збіцьцё дэпутатаў і адмываў Лукашэнку, будзе ў «лідарах дэмакратычнай апазіцыі», а тыя, хто абараняў дэмакратыю і Незалежнасць, акажуцца ва ўсім вінаватымі.

Беларусь — сапраўды краіна неверагодная. Літаральна ва ўсім. Адчуванне, што Гасподзь абраў нас для нейкага адмысловага эксперыменту, вось толькі сэнс яго адгадаць пакуль не ўдаецца. Хіба што — каб паказаць іншым народам, як не трэба жыць».

@nashanivanews Азаронка паслалі на тры літары, але сконяылася гэта кепска #беларусь#азаренок#беларускітыкток#беларускаямова#нашаніва♬ Crime Scene - Avery Alexander

Чытайце таксама:

25 гадоў таму прайшлі прэзідэнцкія выбары без Лукашэнкі. Кандыдат Чыгір быў у СІЗА, Пазняк — за мяжой

Пасля аварыі на ЧАЭС кіраўнікоў БССР хацелі судзіць, а абараняў іх Лукашэнка

«Пасля кампрамісу з камуністамі Пазняк не здолеў бы ўтрымацца на чале БНФ». Навумчык адказвае на артыкул у «НН»

Навумчык адказаў Халезіну: Ні я, ні Пазняк не атрымлівалі ў эміграцыі ні цэнта сацыяльнай дапамогі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
36
Панылы сорам
22
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
6
Абуральна
11
20.05.2024
Кілер троляў ,  я пишу как ноунейм, а Наумчик претендует на публичного политика. при этом несет чушь
0
Так, гэта эксперымент/адказаць/
20.05.2024
, Gorliwy Litwin , улічваючы, што маскалізацыя беларуса адбывалася пераважна ў горадзе, а вясковыя прынамсі захоўвалі мову ды лакальную свядомасць, хіба вы самі не бачыце недарэчнасці вашай мантры? І прычым тут Адраджэнне з вясковай Маці? Ці ў латышоў не было Атмоды, а Мілда - гэта такі мужык у цыліндры? 

Далібог, я бачу, што вы хочаце нешта данесці, але абраныя вамі “зневажалкі” настолькі нягеглыя, што больш нагадваюць праявы шызафазіі, 
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
20.05.2024
Добрая навіна для сьвядомай галіны Адраджэньня ў тым што ўнукі ці праўнукі Азаронка і Карпянкова таксама гэтай галіной зацікавіцца. Гадоў праз 30 ці 50. А можа нават і значна хутчэй. Непазбежна. Зацікавяцца Купальлем, Русальлем , Крамбамбуляй і бела-рускімі букгуртамі. Некаторыя, магчыма, нават Вітушкам і штурмам Наваградка 1947. Бо Азаронак і Карпянкоў гэта ж таксама Адраджэньне, прытым першасная, больш магутная і канкрэтная яго галіна. Проста ім патрэбны час каб ўзмацніцца, стаць безальтэрнатыўнымі, стаць Саслоўем. А тады ім спатрэбіцца і бакавая, службовая галіна этнавясковага Адраджэньня, такая, ў сутнасці, родная і блізкая. Гэта як звада Якава і Эйсава. Прыходзіць час, і браты мірацца, абдымаюцца, і рыдаюць адзін у аднаго на плячы. Але патрэбны час. Патрэбна цярпенне . Калі ты шчырка-беларуська, ты ўмееш цярпець і чакаць. І не крыўдуеш на братку Азаронка і братку Карпянкова, такіх шчырых, такіх родных

(С) Метадычка Марзалюка
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930