Знайсці
19.05.2024 / 20:00ŁacБел

«Манчэстэр Сіці» чацверты раз запар стаў чэмпіёнам Англіі па футболе. Гэта рэкорд

Клуб у матчы апошняга тура выйграў на сваім полі ў «Вэст Хэма» 3:1 і фінішаваў першым у турнірнай табліцы.

Ёшка Гвардыёл, Жэрэмі Даку і Эрлін Холанд віншуюць з голам Філа Фодэна. AP Photo/Dave Thompson

«Арсенал» выйграў у «Эвертана» 2:1 і заняў другое месца, адстаўшы ад «Сіці» на два балы. «Ліверпуль» заняў трэцяе месца.

soccerstand.com

«МанСіці» стаў чэмпіёнам чацверты раз запар (2021, 2022, 2023, 2024), гэта рэкорд у чэмпіянаце Англіі з 1890 года. Да гэтага англійскія клубы максімум тры разы фінішавалі запар на першым месцы (за апошнія 25 гадоў так двойчы рабіў «МанЮнайтэд»).

Пеп Гвардыёла. Скрыншот відэа

Таксама гэта 10-ы тытул «Сіці» ў гісторыі і шосты пад кіраўніцтвам Пепа Гвардыёлы.

«МанСіці» засталося ў сезоне правесці адну гульню: у наступную суботу адбудзецца фінал Кубка Англіі супраць «Манчэстэр Юнайтэд». 

У Лізе чэмпіёнаў сёлета «Сіці» вылецеў у 1/4 фіналу. 

Адметна, што прэм’ер лігу пакідаюць клубы, якія год таму туды прабіліся: «Лутан», «Бёрнлі» і «Шэфілд Юнайтэд».

Заваявалі пуцёўкі ў прэм’ер лігу «Лестэр», якія вяртаецца туды пасля год адсутнасці, і «Іпсвіч Таўн». Трэцюю пуцёўку ў наступную нядзелю разыграюць «Лідс» і «Саўгемптан», якія вылецелі з прэм’ер-лігі год таму.

Чытайце таксама:

Салігорскі «Шахцёр» аштрафавалі і адхілілі ад еўракубкаў

Экс-футбаліст зборнай Беларусі расказаў, як атрымаў у Расіі $30 тысяч прызавых за адзін матч 

Самым высокааплатным спартсменам у свеце прызналі Крышціяну Раналду — зарабляе $5 мільёнаў штотыдзень

Беларус з расійскага мінору забіў адзін з самых хуткіх галоў у гісторыі футболу

«Крумкачы» прэзентавалі форму з карцінай Драздовіча

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930