Знайсці
19.05.2024 / 15:221ŁacБел

СБУ раніцай нанесла ўдары па ваенным аэрадроме на Кубані

На гэтым аэрадроме знаходзіліся дзясяткі розных самалётаў, якія атакуюць украінскія пазіцыі на фронце: Су-34, Су-25, Су-27, МіГ-29.

Дроны СБУ ўдарылі па аэрадроме і НПЗ у Расіі / Калаж УНІАН, фота Astra, фота Генштаб УСУ

Улады Краснадарскага краю паведамілі аб нападзе ўкраінскіх беспілотнікаў на адзін з размешчаных у рэгіёне нафтаперапрацоўчых заводаў.

Паводле інфармацыі крыніц Украінскай службы Бі-бі-сі, дроны Службы бяспекі Украіны (СБУ) нанеслі ўдары па ваенным аэрадроме ў станіцы Кушчэўская і Славянскаму НПЗ у Краснадарскім краі.

«Па аэрадроме яны адпрацавалі сумесна з Сіламі беспілотных сістэм УСУ, — распавяла крыніца. — На гэтым аэрадроме знаходзіліся дзесяткі розных самалётаў, якія атакуюць украінскія пазіцыі на фронце: Су-34, Су-25, Су-27, МіГ-29».

Аб тым, наколькі выніковымі аказаліся гэтыя ўдары, інфармацыі пакуль няма. Расійскія ўлады аб ударах па Кушчаўскай не паведамлялі.

Кіраўніцтва Славянскага НПЗ заявіла, што пасля некалькіх гучных прылётаў завод спыніў працу, і зараз праводзіцца ацэнка пашкоджанняў.

Па даных крыніцы, гэта ўжо другая атака дронаў СБУ на ваенны аэрадром у Кушчаўскай і Славянскі НПЗ за апошнія тры тыдні. Тады на аэрадроме было пашкоджана некалькі самалётаў, а на НПЗ былі пашкоджаны рэктыфікацыйная і атмасферная калоны.

Чытайце таксама:

Па НПЗ у Краснадарскім краі прыляцелі адразу шэсць дронаў

Славянскі НПЗ у Краснадарскім краі прыпыніў працу пасля падзення беспілотнікаў

Мінабароны РФ: Над Крымам за ноч збілі 9 ракет ATACMS і 57 дронаў над Краснадарскім краем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
0
Петр/адказаць/
19.05.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930