Знайсці
19.05.2024 / 18:487РусŁacБел

«Хачу Porsche, але бацькі падарылі Geely». На якіх машынах беларускія студэнты прыязджаюць у ВНУ?

Каманда праекта West Motors вырашыла паглядзець, на чым прыязджаюць на вучобу беларускія студэнты. І для гэтага адправілася на паркоўку каля Інстытута бізнэсу БДУ.

Скрыншоты відэа ў тыктоку

Першы хлопец адказаў, што карыстаецца машынай кожны дзень — і гэта электрычная Opel Ampera.

— Вельмі зручаная насамрэч. Няма паломак, усё выдатна.

Наступная дзяўчына з'явілася каля ВНУ на Belgee X50. Дарэчы, нядаўна «Наша Ніва» паведамляла, што гэта адзіная айчынная мадэль, на якую захавалася чарга. Каб набыць такі красовер, трэба пачакаць паўтара-тры месяцы. У стандартнай камплектацыі ён новы каштуе 66 тысяч рублёў.

Стылёвая кіроўца прызналася, што ёй машыну набылі бацькі. Але ўдакладняе: калі б хапіла грошай, дык выбрала б Porsche 911. Гэта мадэль, канешне, у разы даражэйшая — у афіцыйным салоне цана на Porsche 911 пачынаецца амаль са 156 тысяч еўра.

@westmotors

На чем ездят белорусские студенты? Провели небольшой соцопрос! ️ Как вы думаете, какой автомобиль подходит студентам? Ждем в комментариях ✍

♬ оригинальный звук - WESTMOTORS

Яшчэ адзін студэнт сказаў, што ехаў на таксі эканом-класу, але падкрэсліў, што звычайна выклікае бізнэс. Хлопец распавёў, што пакуль пасведчання кіроўцы ў яго няма, але ў будучым ён плануе атрымаць. На пытанне, якую б машыну хацелася потым набыць, студэнт паціскае плячыма:

— Якую бацькі падораць.

— То-бок, разлічваеце, што бацькі больш дапамогуць? А сам зарабі на сваю першую машыну, як пацан — вось гэта вось?..

— Нууу… Таксама будзе.

Наступны студэнт відавочна не без гонару прадэманстраваў свой Mercedes-Benz:

— R251, чысты «немец». Са Штутгарта, 2008 год выпуску. Набыў амаль што сам — тата толькі крыху дапамог. За месяц на машыну трачу больш за тысячу беларускіх дакладна, не ўлічваючы нейкіх няпланавых паломак.

А вось хлопец на Opel Insignia трымаўся сціпла.

— Па функцыяналу задавальняе, па памерах нізкаватая.

Пытанне, ці сам ён набыў аўто, здаецца, трошкі здзівіла рэспандэнта:

— Не. Канешне, бацькі дапамаглі.

Чытайце таксама:

«Падлічыў і ашалеў»: мінчанін распавёў, колькі патраціў за 4 гады на каршэрынг. Ці атрымалася зэканоміць?

Продажы новых аўто ў Беларусі выйшлі на даваенны ўзровень, але доля Geely скарачаецца. Чаму так? (nashaniva.com)

Старыя аўто ў Беларусі часам каштуюць у 4 разы даражэй, чым у Літве

Канфіскаваны на мяжы 48-гадовы легендарны Chevrolet Corvette прадалі з аўкцыёну за немалыя грошы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
8
1
Тэкля/адказаць/
19.05.2024
Гэта малая частка БЕЛАРУСКІХ студэнтаў. Большасць з іх так не шыкуюць
1
ГогаВот/адказаць/
19.05.2024
Вот совсем запутался....Я точно живу на пенсии в этой Беларуси?!
20.05.2024
Посмотрите всякие опросы на улицах в тц. Там называют такие вещи и суммы будто бы в минске у всех зп минимум 3500 тыщи руб и больше
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930