Знайсці
19.05.2024 / 19:2735РусŁacБел

«Навошта ты туды сунешся?» На канферэнцыі апазіцыі ў Варшаве выступоўца зламаў трыбуну

У Варшаве прайшла канферэнцыя па выбарах у Каардынацыйную раду.

Аляксандр Навуковіч. Скрын трансляцыі Каардынацыйнай рады

Момант заўважыў «Белсат».

Адным з выступоўцаў быў экс-добраахвотнік Аляксандр Навуковіч (ён у камандзе блогера Максіма Шабуцкага «Незалежныя беларусы»). Ён эмацыйна патлумачыў, што ідзе ў КР, каб пабудаваць аўтарытэтны орган, «які беларусы будуць паважаць, а лукашысцкая сістэма баяцца».

«А цяпер я чую толькі ў свой бок: навошта ты туды сунешся? Калі я сюды ішоў, балатаваўся ў Каардынацыйную раду, я думаў, калі нічога не зменіцца за месяц-два, я проста сыйду. Не, гэта праява слабасці! Я буду дапамагаць сыходзіць тым, хто сябе цалкам дыскрэдытаваў! (…) Давайце ўвядзем адказнасць! Калі ты абяцаў, то ты выконваеш, калі ты не выконваеш, то проста сыходзіш!» — перайшоў амаль на крык Аляксандр і разбіў кулаком шкляную трыбуну.

На падлозе — адламаны кавалак шкла. Скрын трансляцыі Каардынацыйнай рады

Выбары ў КР пройдуць 25-27 мая. Галасаваць прапануюць анлайн.

Чытайце таксама:

Усе выбарчыя спісы ў Каардынацыйную раду аб'явілі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» 

Хутка выбары ў КР — што з платформай для галасавання і ці будзе яна бяспечнай? Адказвае Лібер

Былы сілавік затроліў Церцеля: Чаму астатніх кандыдатаў у КР уключылі ў склад экстрэмісцкага фарміравання, а мяне — не?

Латушка заклікаў Ціханоўскую падтрымаць выбары ў Каардынацыйную раду

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
34
Панылы сорам
35
Ха-ха
34
Ого
9
Сумна
0
Абуральна
0
0
Зянон Пазьняк падтрымлівае ПКК /адказаць/
20.05.2024
Ёрш, ва Украіне найлепшая вучэбка для рэкрутаў. Паглядзіце, якім волатам стаў Лахвіч. Рэкрут мае права пасля трэніроўкі ў вучэбцы не заключаць кантракт, і калі ён не хоча заставацца ва Украіне, мае права з'ехаць. А атрыманыя навыкі застаюцца на ўсё жыццё. Лукашэнку цалкам НЕ выгадна, каб беларусы праходзілі навучанне ў палку Каліноўскага. І ў адзін момант аб'ядналіся для вызвалення Беларусі. Таму лукашэнкаўскія і маскоўскія спецслужбы робяць усё, каб адгаварыць беларусаў ісці вучыцца вайсковай справе ў ПКК. У тым ліку распаўсюджваюць розную хлусню пра ПКК у інтэрнэце, у чатах, у каментах. У тым ліку такую, якую якую пішаце вы. Полк Каліноўскага неаднаразова выступаў з заявамі, што мае мэтай вызваленне Беларусі і рыхтуецца да гэтага.
2
Так что /адказаць/
20.05.2024
Хмм, Як змагауся за вызваленне? Языком. Паперками.
1
За правду/адказаць/
21.05.2024
Кроме как делать громкие заявления в эмиграции что эти люди могут, умеют? Мне кажется ничего не могут, ничего не умеют. Признайте очевидное- словами режим не сломать, декларациями, страутурами вроде КС белорусов не объединить и никуда не вывести. Тогда зачем вы туда щемитесь? За грантами от Запада? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930