Знайсці
27.01.2022 / 14:08РусŁacБел

Палітвязню Ігару Салаўю зменяць рэжым зняволення на больш жорсткі

Неўзабаве Ігара Салаўя перавядуць з бабруйскай папраўчай калоніі №2 у магілёўскую турму, на строгі рэжым. Ініцыявала працэс адміністрацыя калоніі, нібы за рэгулярныя парушэнні палітвязнем дысцыпліны.

Грамадская дзяячка Вераніка Іванова, якая адсочвае лёс пінчукоў-палітвязняў, упэўненая, што Салаўя пакаралі за яго прынцыповасць, пра гэта яна распавяла «Радыё Рацыя»:

«Ён заўжды абараняў свае погляды, правы. Я ўпэўненая, што знаходзячыся ў калоніі, ён працягвае рабіць тое ж самае. Ён добра ведае законныя механізмы, ён хоча, каб было строга па законе. У нас такое непрымальна. І ў сувязі з яго артыкулам і формай паводзінаў, яго рэпрэсуюць. Працяглы час ён знаходзіўся ў памяшканні камернага тыпу ўнутры калоніі. Гэта з’яўляецца дысцыплінарным спагнаннем. Яго максімальна абмяжоўвалі ў перадачах, суме грошай, якую ён можа выдаткоўваць на сябе», — распаввяла Вераніка Іванова.

Ігар Салавей летась быў асуджаны па гучнай «Пінскай справе», яго пакаралі шасцю гадамі зняволення за ўдзел увечары 9 жніўня 2020 года ў мітынгу пад будынкам Пінгарвыканкама. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031