Знайсці
29.06.2021 / 14:24РусŁacБел

Навукоўцы зрабілі кардыястымулятар, які можа растварацца ў целе

Тэхналогія можа дапамагчы тым пацыентам, якім не трэба пастаянная дапамога ў рэгуляванні працы сэрца.

Першы ў свеце кардыястымулятар быў імплантаваны пацыенту ў 1958 годзе, і з таго часу мільёны людзей атрымалі дапамогу ад гэтых механізмаў. Але не ўсім пацыентам трэба пастаянна карыстацца кардыястымулятарам. Некаторым патрэбная дапамога механізма толькі на працягу некалькіх дзён ці тыдняў — напрыклад, пасля аперацыі на адкрытым сэрцы.

У наш час ужо існуюць кардыястымулятары, якія можна выкарыстоўваць часова, але іх праца недасканалая. Разам з элементамі стымулятара ў арганізм можна занесці інфекцыю, а знешнія сістэмы механізма могуць выпадкова змясціцца. Калі ж стымулятар будуць прыбіраць, гэта можа пашкодзіць сардэчную тканку, піша Guardian.

Цяпер, як сцвярджаюць даследчыкі, яны стварылі безакумулятарны кардыястымулятар, які можна імплантаваць проста на паверхню сэрца. Калі ж арганізму больш не будзе патрэбная дапамога механізма, цела можа проста яго перапрацаваць. Стымулятар каштуе прыкладна 100 даляраў, ён працуе без правадоў, яго можна праграміраваць і кантраляваць звонку цела.

Рэвалюцыйны кардыястымулятар прыдумалі навукоўцы з Паўночна-Заходняга ўніверсітэта ў амерыканскім штаце Ілінойс. Яны стварылі гэты гібкі дэвайс, які важыць менш за паўграма, з матэрыялаў накшталт магнію, вальфраму, крэмнію і палімеру пад назвай ПЛГА. Усе яны сумяшчальныя з тканкамі цела, але пры гэтым прымаюць удзел у хімічных рэакцыях, якія дазваляюць гэтым матэрыялам з цягам часу растварацца і паглынацца целам.

Кардыястымулятар забяспечваецца энергіяй з дапамогай бесправадной тэхналогіі. Вось як гэта працуе: энергія на высокай частаце адсылаецца на прыёмны элемент унутры стымулятара. Там яна канвертуецца ў электрычны ток, які выкарыстоўваецца, каб рэгуляваць працу сэрца. Падобная тэхналогія ўжо існуе — такім чынам, напрыклад, адбываецца бесправадная зарадка смартфонаў і электрычных зубных шчотак.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера