Знайсці
26.05.2024 / 17:455РусŁacБел

З-за пірацтва БТ УЕФА можа пазбавіць беларускі футбол фінансавання

Беларуская федэрацыя футбола і клубы, якія ўдзельнічаюць у еўракубках, могуць страціць фінансаванне ад УЕФА. Усё гэта праз жаданне Белтэлерадыёкампаніі скрасці трансляцыі матчаў чэмпіянату Еўропы-2024, піша «Трибуна».

Ілюстрацыйнае фота: БФФ

У студзені 2023 года Савет Міністраў фактычна ўзаконіў у краіне пірацтва, дазволіўшы не прымяняць заканадаўства аб аўтарскіх правах у дачыненні да кантэнту, вырабленага «недружалюбнымі краінамі» і арганізацыямі, з імі звязанымі.

У пералік такіх арганізацый Мінінфарм уключыў, напрыклад, ФІФА, што дазволіла БТ без дазволу трансляваць чэмпіянат свету па пляжным футболе.

У лютым 2024-га ў спісе Мінінфарма з'явіўся і УЕФА, што намякае на жаданне Белтэлерадыёкампаніі трансляваць матчы Еўра-2024 у Германіі. Пра тое, што такія трансляцыі сапраўды плануюцца на канале «Беларусь 5», расказалі крыніцы «Трыбуны». Аднак гэта можа прывесці да праблем.

УЕФА ўступіў у перапіску з БТРК, у якой саюз абяцае абараняць сваю інтэлектуальную ўласнасць. У адказ на пірацкія трансляцыі арганізацыя пагражае санкцыямі ў дачыненні да БФФ і беларускіх клубаў.

Так, УЕФА пакідае за сабой права ў якасці меры ў адказ пазбавіць беларускіх прадстаўнікоў у еўракубках прызавых грошай. У Лізе чэмпіёнаў краіну ў новым сезоне прадставяць мінскае «Дынама», гродзенскі «Нёман», жодзінскае «Тарпеда» і «Іслач» з Мінскага раёна выступяць у Лізе канферэнцый.

Такое рашэнне УЕФА можа нанесці сур'ёзны фінансавы ўдар па клубах. У еўракубках, нават не даходзячы да групы, беларускія клубы штогод зарабляюць 1,5-2 млн еўра.

Акрамя таго, УЕФА можа пазбавіць фінансавання і Беларускую федэрацыю футбола. Пры гэтым паступленні ад саюза з'яўляюцца асноўным складнікам бюджэту БФФ, штогод федэрацыя атрымлівае ад УЕФА 10 млн еўра.

Чытайце таксама:

Гуам, Бутан, Макаа… Высветлілася, з кім вяла перамовы Беларуская федэрацыя футбола аб правядзенні спарынгу

«Тыя, хто купляе газ, дапамагаюць Расіі?» Прэзідэнт УЕФА патлумачыў, чаму не адхіліў зборную Беларусі

З Балгарыяй пачнем, Балгарыяй і скончым

Прэзідэнт УЕФА: Беларуская федэрацыя футбола не звязаная з рэжымам Лукашэнкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
3
Ха-ха
25
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4
0
имя этому - /адказаць/
26.05.2024
- орко-цыганская дичь с рьяным энтузиазмом местных подстилок-коллаборантов. и так во всех сферах.
26.05.2024
УЕФА заўсёды пазіцыянавала сябе як футбольная сям'я. А выносіць грошы з сям'і - гэта эпік фэйл. За такое настукаюць участковаму і здадуць хроніка ў ЛТП.)) Без грошай УЕФА на такой з'яве як белфутбол можна будзе ставіць крыж, заяўляць калектывы фізкультурнікаў у чэмпіянат эрэфіі, рэгіянальную лігу, а зборную - на чэмпіянат непрызнаных дзяржаў. Пракапенка, Герасімец і Бялькевіч варочаюцца ў трунах ад такога "футбола".(((
0
Дамінгіні/адказаць/
27.05.2024
Навошта папярэджваць? Факт пірацтва ўжо быў. Пакідаць без фінансавання!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930