Знайсці
26.05.2024 / 22:4912ŁacБел

Гітанас Наўседа ўпэўнена перамог у прэзідэнцкіх выбарах у Літве

Участкі закрыліся толькі тры гадзіны таму і канчатковыя вынікі выбараў пакуль не падведзеныя, але з папярэдніх даных відаць, што дзейны прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа перамагае сваю канкурэнтку ў другім туры выбараў, прэм'ерку Інгрыду Шыманіце, з ашаламляльнай перавагай, піша Delfi.lt.

Гітанас Наўседа

Паводле даных з 1650 участкаў (усяго 1895), за Наўседу прагаласавалі 77.17% выбаршчыкаў, а за Шыманіце — 21.28%.

Такім чынам, хоць канчатковыя лічбы будуць, відаць, крыху іншымі, сутнасна гэта нічога не зменіць, упэўненая перамога Наўседы відавочная. Інгрыда Шыманіце ўжо павіншавала яго з перавыбраннем на пасаду прэзідэнта.

5 гадоў таму, у 2019 годзе, Гітанас Наўседа ў другім туры набраў 65,68% галасоў выбаршчыкаў. Ягонай суперніцай была тая ж Шыманіце.

Чытайце таксама:

Кандыдат, што праводзіў прарасійскія наратывы, перамог у раёнах Літвы, якія мяжуюць з Беларуссю

Наўседа і Шыманіце выйшлі ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Літве, адрыў вялікі

АБСЕ адмовілася назіраць за выбарамі прэзідэнта Літвы. Адмова звязаная з Беларуссю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
7
Baltupiaj/адказаць/
27.05.2024
Nu i dobra!
27.05.2024
*, не глядзі свайго знаёмцу па раша тудэй тв
8
Змагайцеся ды пераможаце!/адказаць/
27.05.2024
Baltupiaj, ябалтаў забыліся спытаць. Добра будзе, калі Вільня будзе вольнаю.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930